Грамадства1717

Дыскусія на БТ: якая транслітарацыя слушная?

Дыскусія наконт слушнасці выкарыстанні беларускай транслітарацыі дайшла да «Галоўнага эфіру» (нядзельнай «Панарамы»).

Экспертам у студыі быў Ігар Капылоў, сябра Тапанімічнай камісіі пры Савеце міністраў. Ён патлумачыў вядучым агульныя правілы транслітарацыі.

«Наколькі гэта зручна турыстам?», - задаўся пытаннем вядучы Дзмітрый Бачкоў. Карэспандэнтка «Галоўнага эфіра» Ксенія Рабчынская паўтарыла «эксперымент Анлайнера».

Разам з канадскім хакеістам Кевінам Лаландам, які, дарэчы, мае беларускае грамадзянства, яна спрабавала знайсці шлях да «Мінск-Арэны».

Вынік аказаўся прадказальным: беларуская лацінка аказалася малазразумелай для канадца. Асаблівыя праблемы выклікалі «Грушаўка» і «Пятроўшчына». Затое «Нямігу» ён прачытаў лёгка. Праўда, у поўным пераканні, што гэта рускія, а не беларускія словы. Напрыканцы Лаланд параіў замежнікам ездзіць не на грамадскім транспарце, а на таксі.

А вось другі госць студыі, дацэнт кафедры тэорыі і практыкі перакладу МДЛУ Аляксей Удовічаў прызнаўся, яму даспадобы пісаць «вуліцу» як «street», а не «vulica».

«Гэтыя птушкі - прашу прабачэння за выраз… - гэта недзе было ў нашай гісторыі?» - запытаўся Дзмітрый Бачкоў пры дыякрытычныя знакі. Пасля чаго даведаўся пра даўняе існаванне беларускай лацінкі. Ігар Капылоў патлумачыў, што Беларусь мусіць арыентавацца і на еўрапейскіх турыстаў, для якіх дыякрытычныя знакі будуць зразумелыя.

«ААН прымае тое, што мы прапануем ім, бо мы - адна з краін-заснавальніц ААН, — выказаў меркаванне Капылоў. — Яшчэ б яны не прынялі!.. Але не трэба ствараць складанасці для замежнікаў».

Дыскусія на гэтым скончылася, удзельнікі так і не прыйшлі да агульнага меркавання.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць