Абсалютная чэмпіёнка свету па вакале Дыяна Громава прадстаўляе сваю першую беларускамоўную песню.
Дыяна — адна з самых таленавітых спявачак краіны. У свае 18 гадоў яна мае нямала дасягненняў: стала лаўрэатам 13-ці міжнародных конкурсаў, тройчы трапляла ў фінальны адбор на дзіцячае «Еўрабачанне», перамагла ў праекце «Сузор’е надзей», а ў 2010 годзе стала абсалютнай чэмпіёнкай свету па вакале на XIV сусветным чэмпіянаце ў Нідэрландах. Яе песня «Lady Diana» прызнаная найлепшай на чэмпіянаце свету па выканальніцкім мастацтве ў Галівудзе. Мае ганаровае званне пасла добрай волі ЮНЕСКА.
Дагэтуль Дыяна спявала ў асноўным па-расійску. А цяпер вырашыла паспрабаваць сябе і ў беларускамоўнай творчасці.
Песню для яе напісаў і спрадусаваў Мікіта Найдзёнаў з гурта Hurma — дэбюту-2013 па версіі Tuzin.fm. Песню запісалі на студыі Orangerecords, за запіс і майстарынг адказным быў Сяргей Чайка, зводзіў Уладзімер Трафіменка.
У падтрымку беларускамоўнага сінгла Дыяна мяркуе таксама зняць кліп.
Каментары