Свет33

Фашысцкія спецыяльна навучаныя элементы: Януковіч-малодшы салідарызаваўся з бацькам

Віктар Януковіч-малодшы выказаў сваю салідарнасць з бацькам, былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, зварот змешчаны на яго старонцы ў фэйсбуку.

«Дарагія сябры! Шчыра ўдзячны ўсім Вам за Вашу падтрымку! Хачу звярнуцца да тых грамадзянаў, якія, нягледзячы ні на што застаюцца сапраўднымі патрыётамі Украіны і да тых байцоў, якія прысягалі народу і забяспечвалі парадак у краіне, і засталіся адданымі сынамі сваёй Айчыны, — піша ён. — Усе Вы на свае вочы бачыце, што ва Украіне адбыўся ўзброены дзяржаўны пераварот І ў гэтым ні ў каго ўжо няма сумневаў. І праходзіў ён па прадуманаму і падрыхтаванаму замежнаму сцэнару. Яскравым прыкладам з'яўляюцца, як у нядаўнім мінулым — Югаславія так і Сірыя».

«Адбылася элементарная інтэрвенцыя Украіны іншымі дзяржавамі рукамі прафашысцкіх спецыяльна навучаных радыкальна настроеных аб'яднанняў па прынцыпе: чым горш — тым лепш», — мяркуе ён.

«У краіне сфарміраваны ўрад самазванцаў, абвешчаных баевікамі. І ў якім дэмакратычнай дзяржаве Вы яшчэ бачылі, што ў руках аднаго чалавека — спікера ВР Украіны сканцэнтравана некалькі галін улады? Але і акрамя ўсяго, яшчэ і самаабвешчанага прэзідэнтам, насуперак усім законам Украіны і Канстытуцыі ў першую чаргу».

«Я згодны з тым, што кіраваць дзяржавай вельмі нялёгкая праца, паколькі велізарную ролю ў гэтым адыгрывае чалавечы фактар. Але не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць!», — лічыць ён.

Віктар Януковіч — малодшы сын былога прэзідэнта Украіны (ёсць старэйшы — алігарх Аляксандр Януковіч), нар. у 1981 г., дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, з лістапада 2013 г. — прэзідэнт Украінскай аўтамабільнай федэрацыі, майстр спорту ў катэгорыі «аўтаспорт».

Каментары3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі заапарк паказаў, што вырасла з двух медзведзянятаў-падкідышаў1

У Расіі Марына Васілеўская стала дзіцячай лялькай7

«Адна дзяўчынка страціла прытомнасць пасля ўколу проста на калідоры». Што цяпер адбываецца на Акрэсціна2

Кіраўнікі разведкі краін Захаду ўстрывожаныя «дзікімі паводзінамі» расійскіх спецслужбаў1

У Мінску зносяць адзін з будынкаў 6-й бальніцы

У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ1

Затрыманага ў Лельчыцкім раёне «дыверсанта» будуць судзіць па нечаканым артыкуле1

У расійскім Валгаградзе раней судзімы за разбой ветэран забіў ветэрана-забойцу12

Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →