Здароўе22

СААЗ прапануе знізіць спажыванне цукру ўдвая

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла аб правядзенні грамадскіх кансультацый па праекце рэкамендацый аб абмежаванні спажывання цукру.

Эксперты прапануюць знізіць сутачную норму ўдвая.

Каментарамі ў сувязі з праектам можа падзяліцца любы ахвочы на вэб-сайце СААЗ з 5 па 31 сакавіка 2014 года. Пасля канчатковай дапрацоўкі краіны атрымаюць рэкамендацыі па абмежаванні спажывання цукру ў мэтах памяншэння праблем са здароўем насельніцтва, такіх як атлусценне і зубны карыес.

Паводле новых рэкамендацый, сутачная норма цукру — да 5% ад агульнай колькасці спажываных калорый.

Гэта прыблізна 25 г, ці шэсць чайных лыжак у дзень для дарослага чалавека з нармальным індэксам масы цела (ІМТ).

У адпаведнасці з дзейнымі ў цяперашні час рэкамендацыямі СААЗ 2002 года, спажыванне цукру павіннае быць на ўзроўні менш за 10% ад агульнай колькасці штодня спажываных калорый.

Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што значная частка ўсіх тыпаў цукроў, спажываных у цяперашні час, «схаваная» ў перапрацаваных прадуктах, якія нават не лічацца салодкімі.

Да прыкладу, адна сталовая лыжка кетчупу змяшчае каля 4 г (прыкладна адну чайную лыжку) цукру. Адна банка салодкай газаванай вады змяшчае да 40 г (прыкладна 10 чайных лыжак) цукру.

Рэкамендацыі СААЗ распаўсюджваюцца не толькі на цукар, дадаваны ў прадукты, але і на той, які змяшчаецца ў мёдзе, сіропах, соках і фруктовых канцэнтратах.

Як заяўляюць спецыялісты арганізацыі, цукар стаў асноўным вінаватым у карыесе і глабальнай эпідэміі атлусцення, якая закранула да паўмільярда чалавек ва ўсім свеце і працягвае расці, асабліва ў краінах, якія развіваюцца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць