Культура33

«Менск», які мы незваротна згубілі

У збройнай залі Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі прайшла прэзэнтацыя кнігі гісторыка Захара Шыбекі «Минскъ сто гадоў таму».

У сераду ў збройнай залі Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі прайшла прэзэнтацыя кнігі гісторыка Захара Шыбекі «Минскъ сто гадоў таму».

Паслухаць навукоўца і прафэсара гісторыі прыйшло багата людзей. Арганізатарам нават давялося прыносіць лішнія крэслы, каб усе жадаючыя маглі сесьці. Але частка людзей усё адно стаяла ў праходах. Было шмат моладзі, на прэзэнтацыю прыйшлі студэнты прафэсара Шыбекі, што навучаюцца ў БДЭУ, якія пасьля імпрэзы шчыра дзячылі свайму выкладчыку за цікавыя аповеды. Была нават здымачная група тэлеканалу ОНТ.

Кніга Захара Шыбекі «Минскъ сто гадоў таму» выйшла ў дзяржаўным выдавецтве «Беларусь». Аўтар адзначыў, што яму вельмі прыемна, што прэзэнтацыя адбываецца менавіта ў гэтых сьценах: «Акурат у гэтым музэі я знайшоў багата здымкаў, якія і леглі ў аснову кнігі, — кажа гісторык.

— Гэта кніга пра старонкі гісторыі нашага гораду, які прайшоў шлях ад шараговага губэрнскага гораду Расейскай імпэрыі да сталіцы незалежнай дзяржавы. Кніга лучыць усіх менчукоў. Яна пра шчасьце і гора, пра жыцьцё якое віравала тут сто гадоў таму. Асабіста ў мяне чытаньне гэтай кнігі выклікае радасныя і сьветлыя пачуцьці. Спадзяюся, што такія самыя пачуцьці яна выкліча і ў маіх чытачоў».

Захар Шыбека адзначыў, што гэта кніга вяртае нас да часоў капіталістычных адносін, калі нават менскі сьлесар ці мэханік мог мець дома прыслугу.

«Таксама кніга вяртае нам хараство колішніх дамоў і кварталаў Менску, сядзібы, сады, гароды. Сёньняшні час выдатна падкрэсьлівае, што новае, якое ставіцца на месцы старога, зусім ня лепшае», — сказаў З.Шыбека.

Гісторык Андрэй Кіштымаў сказаў, што гэта кніга напамін нам пра «горад, які мы незваротна згубілі». Прафэсар Адам Мальдзіс адзначыў, што творы Захара Шыбекі заўсёды чытаюцца лёгка і пазнавальна. Уладзімер Арлоў расказаў, што найбольш цікавымі ў кнізе «Минскъ сто гадоў таму» яму бачацца партрэты жывых людзей. «Такіх, як гарадзкі начальнік Караль Чапскі, як шулер Како, як мяшчанка Матрона Мароская» — сказаў У.Арлоў.

Напрыканцы прэзэнтацыі Захар Шыбека не схацеў адказваць на пытаньні гледачоў, параіўшы ўсё адказы шукаць пад вокладкай кнігі.

Набыць багата ілюстраваную кнігу можна ў сталічных кнігарнях.

Зьміцер Панкавец

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе61

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

Памятаеце Паўла з ДЦП, які скарыў сацсеткі беларускай мовай? Яму перадалі падарункі13

Трамп паставіў на паўзу пастаўкі зброі Тайваню і зрабіў заявы, якія ставяць пад пытанне гатоўнасць ЗША абараняць яго20

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ1

Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»10

Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару 6

Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе61

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць