Свет22

Украіна ўсур'ёз рыхтуецца купляць газ у Нямеччыны

Аб'ёмаў газу, які самастойна здабывае Украіна, не дастаткова для забеспячэння патрэбаў насельніцтва, таму Украіна імпартуе некаторы аб'ём газ для задавальнення гэтых патрэбаў.

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юры Продан ў Бруселі.

«Украінскага газу недастаткова на сёння, каб забяспечыць неабходныя патрэбы насельніцтва. Яго не хапае ў аб'ёме 8,2 млрд. кубаметраў (у год — рэд.)», — канстатаваў міністр.

Ён патлумачыў, што газ ўласнай здабычы, які ідзе на патрэбы насельніцтва, выкарыстоўваецца ў газавых плітах, калонках, індывідуальным ацяпленні дамоў. На сёння, паводле яго словаў, такога газу неабходна ў аб'ёме 17 млрд кубаметраў у год.

Ён нагадаў, што гэты газ краіна купляе за 268,5 доларў за тысячу кубаметраў.

«Гэты газ ідзе выключна для выпрацоўкі цяпла для насельніцтва», — дадаў Продан.

Таму, патлумачыў сітуацыю міністр, Украіна выкарыстоўвае частку імпартнага газу — менавіта ў аб'ёме 8,2 млрд. кубаметраў у год, які ідзе на забеспячэнне патрэбаў насельніцтва.

«І гэты газ дарагі на сёння. Цяпер стаіць задача збалансаваць кошты на цяпло з коштам тагой газу, якая ідзе на патрэбы выпрацоўкі цеплавой энергіі», — спрагназаваў міністр, кажучы пра перспектывы павышэння тарыфаў на газу для насельніцтва.

Пасля сустрэчы міністра з еўракамісарам па пытаннях энергетыкі Гюнтэрам Отынгерам ў Брусэлі бакі не выключылі, што ў красавіку кошт на расійскі газ для насельніцтва можа вырасці да 500 долараў за тыс. кубаметраў, калі Масква адменіць зніжку ў 100 дол., прадугледжаную дадаткам да пагаднення аб базаванні Чарнаморскага флоту.

У той жа час Продан заявіў пра гатоўнасць нямецкай кампаніі RWE экспартаваць ва Украіну да 20 млрд. кубаметраў газу ў год.

Кошт яго на еўрапейскім рынку можа вагацца ад 370 да 400 долараў за тыс. кубаметраў.

Таксама было заяўлена аб падпісанні ўжо на наступным тыдні пагаднення са Славакіяй аб рэверсіўным забеспячэнні газам Украіны, якое можа ажыццяўляцца тэхнічна да канца 2014 года. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць