Грамадства

Бел-чырвона-белая атрыбутыка зьявілася ў Эўрапарлямэнце

У Страсбуры на пачатку сёньняшняга пленарнага паседжаньня Эўрапарлямэнту яго прэзыдэнт Хасэп Барэл прывітаў лідэра аб’яднанай беларускай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча, які прыехаў, каб назіраць за сёньняшнімі дэбатамі аб рэзалюцыі што да сытуацыі ў Беларусі – гэтую рэзалюцыю мяркуецца ўхваліць у чацьвер.

Чакаецца, што ў гэтым дакумэнце будуць палажэньні – аб забароне на ўезд беларускіх чыноўнікаў у краіны Эўразьвязу, аб актывах і грашох Аляксандра Лукашэнкі, аб прэзыдэнцкіх выбарах і будучай палітыцы Эўразьвязу дачынна Беларусі.

Некаторыя эўрадэпутаты на знак салідарнасьці зь Беларусьсю маюць бел-чырвона-белыя шалікі або іншую атрыбутыку нацыянальных беларускіх колераў.

Аляксандар Мілінкевіч падчас свайго візыту ў Страсбур даў інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюз», у якім сказаў, што дэманстрацыі, праведзеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, далі людзям надзею.

«Я веру, што пасьля галасаваньня вельмі шмат людзей у Беларусі, шмат нашых грамадзянаў пераадолелі страх, што існуе ў нашай краіне. Сёньня яны могуць змагацца за свой гонар і за сваю будучыню, гэта ёсьць вялікім вынікам і дасягненьнем для нас, – сказаў Аляксандр Мілінкевіч. – Цяпер апазыцыя прадбачыць масавы пратэст, які можа адбыцца ў той час, калі Аляксандар Лукашэнка будзе трэці раз даваць прысягу ў гэтыя выходныя».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць