Статуэтка «Оскара» Паўла Таланкіна згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт
Падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт-на-Майне згубілася статуэтка «Оскар», якую расійскі відэограф Павел Таланкін атрымаў за дакументальны фільм «Спадар Ніхто супраць Пуціна», паведаміў сурэжысёр стужкі Дэвід Барэнштэйн.

Паводле яго слоў, 29 красавіка Таланкін прыбыў у аэрапорт імя Джона Кенэдзі ў Нью-Ёрку і збіраўся вылецець у Еўропу, а статуэтку «Оскара» хацеў правезці ў ручной паклажы. У аэрапорце супрацоўніца транспартнай бяспекі не дазволіла яму пранесці статуэтку на борт самалёта, палічыўшы, што яна можа быць выкарыстана як зброя, піша «Настоящее время».
Паколькі ў Таланкіна не было дадатковай сумкі, каб здаць статуэтку ў багаж, яе паклалі ў кардонную скрынку і адправілі рэйсам авіякампаніі Lufthansa, якім ён ляцеў. Аднак скрынка са статуэткай так і не прыбыла ў Франкфурт.
«Я шукаў, але не знайшоў ніводнага іншага выпадку, калі кагосьці прымушалі здаваць статуэтку «Оскар» у багаж. Ці паступілі б так з Паўлам, калі б ён быў вядомым акцёрам? Ці калі б свабодна размаўляў па-англійску?» — адзначыў Барэнштэйн.
У сваім допісе ён звярнуўся да Lufthansa з просьбай знайсці статуэтку. Праз некалькі гадзін авіякампанія адказала ў каментары да допісу Барэнштэйна, што ставіцца да такіх выпадкаў вельмі сур’ёзна і гатова дапамагчы знайсці статуэтку.
-
«Цяпер мы ядзім усяго раз на дзень». Чаму сірыйцы становяцца ўсё бяднейшымі пасля падзення рэжыму Башара Асада
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары