Грамадства3939

Маладафронтаўцы рэзка адказалі паслу Сурыкаву

Пасольства Расіі «трохі хвалюе» з'яўленне партрэта Бандэры на Дні Волі ў Мінску, — заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 сакавіка пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.

Банер з партрэтам Бандэры побач з выявамі шэрагу беларускіх нацыяналістаў ХХ стагоддзя прынеслі на дэманстрацыю 25 Сакавіка маладафронтаўцы. На сайце Маладога Фронту з'явіўся і адказ на выказванні пасла Расіі.

«Увесь свет занепакоены пытаннем, колькi яшчэ часу вашая «бензазапраўка» (якую вы лiчыце краiнай) будзе лезцi ў справы незалежных дзяржаў? — гаворыцца ў адказе. — Колькi яшчэ вашы бандыты ў пагонах будуць баранiць дыктатараў i князькоў ва ўсiм свеце?»

«Мы не лезем ў справы вашай краiны, не спрабуем скрасцi частку вашай тэрыторыi, — пішуць маладафронтаўцы. — Дык чаму вы лезеце ў душу да сваiх суседзяў? Чаму вы павiнны вырашаць, хто наш нацыянальны герой?».

Сцяпан Бандэра быў адным з лідарам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што вяла змаганне за незалежнасць Украіны са зброяй у руках. Ён сядзеў у польскай турме, нацысцкім канцлагеры, а забіў яго ў 1959 агент савецкага КГБ. Пазней гэты агент раскаяўся і перабег на Захад.

Постаць Бандэры выклікае шмат гістарычных спрэчак. Зрэшты, як і постаці Вітушкі і Гадлеўскага, якія прысутнічалі на банеры побач з Бандэрам. Усе яны хутчэй падзяляюць, чым яднаюць. Для ўкраінцаў Бандэра застаецца, аднак, сімвалам барацьбы з расійскай і польскай акупацыямі.

Бандэра не меў непасрэднага дачынення да Беларусі, калі не лічыць таго, што нейкі час, да 1939 года, сядзеў у польскай турме ў Брэсце (выйшаў, калі перад набліжэннем немцаў ахова турмы разышлася). Акрамя таго, Бандэра быў ініцыятарам стварэння пасля Другой сусветнай вайны Антыбальшавіцкага блока народаў, у які ўваходзілі і беларускія эмігранцкія арганізацыі.

Каментары39

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць