Свет11

Уладальнік канала АТR гатовы стаць віцэ-прэм’ерам Крыма

Уладальнік крымскататарскага тэлеканала АТR Лянур Іслямаў прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду віцэ-прэм'ера ў самаабвешчаным крымскім ўрадзе па квоце крымскіх татараў.

Пра гэта ён заявіў на другой пазачарговай сесіі курултая крымскататарскага народа 6-га склікання 29 сакавіка, перадае крымскае аддзяленне Радыё Свабода.

Іслямаў паведаміў, што з'яўляецца грамадзянінам Расіі, але на дадзены момант адчувае прыгнёт.

«Я патрыёт крымскататарскага народа, але цяпер нам трэба абараніць ўвесь крымскататарскі народ. І калі вы скажаце, каб я быў віцэ-прэм'ерам, я буду абараняць вашыя інтарэсы, калі не — то не стану», — сказаў ён.

«У мяне няма палітычных амбіцый — задача выжыць, захаваць вашыя прадпрыемствы і абараніць крымскататарскі народ «, — сказаў ён.

На курултаі рашэнне па гэтым пытанні на галасаванне так і не паставілі, але ёсць верагоднасць, што ў далейшым можа прыняць Меджліс.

Раней самаабвешчаная прарасійская крымская ўлада выступіла з прапановай даць пасады віцэ- спікера і віцэ-прэм'ера для крымскіх татараў.

Меджліс, па прагнозах экспертаў, найбольш верагодна, пагодзіцца на частковае супрацоўніцтва з нелегітымнай прарасійскай уладай.

Як вядома, некалькі дзён таму ў Маскве пачаліся праверкі ў кампаніях, якія належаць Лянуру Іслямаву.

«У замоўленых артыкулах Іслямаўву фактычна вылучаны ультыматум: або ты спыняеш незалежную працу ATR, або сядзеш у турму як лідэр нейкай радыкальнай ісламісцкай групоўкі»,— пісаў журналіст Айдер Муждабаеў на сваёй старонцы ў Facebook пра ціск.

29 сакавіка ў Бахчысараі адбылася пазачарговая другая сесія курултая крымскататарскага народа 6-га склікання.

Па выніках абмеркавання Курултай абвясціў аб пачатку палітычных і прававых працэдур для стварэння (аднаўлення) нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі крымскататарскага народа на яго гістарычнай тэрыторыі — у Крыме.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі23

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі23

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць