Літаратура1010

Канстанцін Касяк. Гарэлачка

Абразок пра нацыяналізм.

Вясеннім вечарам, пасля працоўнага дня, я няспешна ішоў у кіно. На дварэ было цёпла, і сонца вось-вось збіралася схавацца за гарызонтам. Да пачатку сеанса было яшчэ шчат часу, таму я вырашыў па дарозе зайсці ў краму па марозіва.

Раптоўна з аркі акурат перад мной выскачылі два мужыкі: адзін высокі, другі нізкі. Апранутыя яны былі ў працоўнае. Самыя звычайныя будаўнікі. Як большасць грамадзянаў нашай краіны яны абмяркоўвалі украінскія падзеі:

— Не магу зразумець, — казаў высокі, — чаму ні Расія, ні Еўропа, ні Амерыка не супакояць гэтых бэндэраўцаў, якія жыць не даюць нармальным людзям ў Кіеве. Зусім разыйшліся!

— Ага, — падтакваў малы, — яны ж ўжо і Вярхоўную Рады таго.

— Таго-не таго, а я наогул не разумею, як можна быць нацыяналістам! Любым! Нацыяналізм — гэта ж крайняя ступень дэградацыі асобы! — сказаў, як адрэзаў, высокі і яны зайшлі ў краму. Мне стала цікава, і я пайшоў за імі. Мужыкі адразу ж скіравалі ў віна-водачны.

— Дзевачка, міленькая, што з гарэлачкі сёння ёсць айчыннай? — падлізваючыся, спытаў у прадавачкі малы.

- Сёння толькі гродзенская, — без асаблівых эмоцый адказала не зусім ужо маладая тлуставатая прадаўшчыца.

— Э не, мы ж з Брэста, гродзенскую піць не будзем! Давай што іншае! — голасам заканадаўцы пастанавіў высокі будаўнік.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць