Грамадства

Эўрапарлямэнт заклікае правесьці паўторныя выбары ў Беларусі

Перад галасаваньнем Эўрапарлямэнт вітаў Аляксандра Мілінкевіча авацыямі. За ключавы пункт рэзалюцыі, у якім прэзыдэнцкія выбары 19 сакавіка ў Беларусі прызнаныя несвабоднымі і неадпаведнымі міжнародным стандартам, Лукашэнка лічыцца нелегітымным прэзыдэнтам Беларусі, а таму прэзыдэнцкія выбары павінны быць паўтораныя, было пададзена 524 галасоў – за, 17 – супраць.

Рэзалюцыя ў цэлым была ўхваленая абсалютнай большасьцю, пры вельмі нязначнай колькасьць галасоў супраць.

Эўрапейскі парлямэнт вітаў рашэньне Рады Эўразьвязу ўнесьці А. Лукашэнку ў сьпіс асобаў, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць візавыя забароны, і заклікаў пашырыць гэты сьпіс за кошт чыноўнікаў мясцовых і цэнтральных органаў улады, якія былі ўцягнутыя ў парушэньні правоў чалавека і палітычных свабодаў цягам выбарчай кампаніі. Адначасова Эўрапарлямэнт заклікаў Раду Эўразьвязу аблегчыць візавы рэжым для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Эўрапарлямэнт заклікаў афіцыйны Менск вызваліць лідэраў апазыцыі, дэманстрантаў, журналістаў, замежных грамадзян, якія былі арыштаваныя цягам кампаніі пратэстаў, а таксама апублікаваць сьпіс прозьвішчаў арыштаваных, умовы іх затрыманьня і абвінавачваньні, вылучаныя супраць іх, спыніць зьбіцьцё і катаваньні палітычных вязьняў.

Эўрапарлямэнт заклікаў ААН, Раду Эўропы і краіны сябры Эўразьвязу стварыць міжнародную камісію па дасьледаваньні зьнікненьняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту будзе ўлічаная на паседжаньні Рады Эўразьвязу 10 красавіка ў Люксэмбургу, на якім будуць зацьверджаныя санкцыі супраць А. Лукашэнкі і іншых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у фальшаваньні прэзыдэнцкіх выбараў і масавых рэпрэсіях пад час і пасьля выбарчай кампаніі.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць