Усяго патроху1010

Цікавая вірусная рэклама ад velcom па-беларуску ВІДЭА

Да свайго юбілею кампанія мабільнай сувязі velcom прэзэнтавала новы беларускамоўны ролік velcom зь песьняю Лявона Вольскага.

У роліку гучыць песьня «Простыя словы» Міхала Анемпадыстава ў выкананьні Лявона Вольскага.

На прыкладзе адной сям’і ў роліку расказваецца пра добрыя выпадкі, якія могуць здарыцца ў жыцьці кожнага. Падзеі адбываюцца цягам 15 гадоў — з 1999 да 2014. Аднак гісторыя — гэта ня толькі позірк у мінулае, але і новы старт у будучыню. Так у цэлым можна апісаць галоўную ідэю сюжэту.

Вось што з нагоды зьяўленьня сьвяточнага роліка расказаў Зьміцер Курловіч, начальнік аддзелу кіраваньня брэндам кампаніі velcom:

«У нас ёсьць афіцыйная дата нараджэньня кампаніі velcom — 15-годзьдзе будзем адзначаць на наступным тыдні, 16 красавіка. Але мы вырашылі, што будзем адзначаць наш юбілей увесь месяц. Што тычыцца роліка, то ўсё здымалася ў Беларусі — у Менску ці вакол яго, некаторыя сцэны здымаліся на Баравой.

Сама ідэя была літоўскага рэклямнага агенцтва «Not Perfect». Але з улікам таго, што ў літоўцаў усё ж свой погляд на тое, што адбывалася за прамінулыя паўтара дзясятка гадоў, мы ўносілі карэктывы, рабілі ўсё гэта больш беларускім. Ну і, зразумела, напісалі беларускі тэкст для дыктара».

«Пасуе агульнаму настрою музычны фон — «Простыя словы» Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава. Як нарадзілася ідэя скарыстаць менавіта гэтую кампазыцыю?»

«Мы адпачатку шукалі нешта такое, каб нам пасавала па ўсіх парамэтрах. Ідэя «Простых словаў» зьявілася ўжо падчас здымкаў. Адразу ж зьвязаліся зь Лявонам і Міхалам, яны далі свой дазвол. Пасьля гэтага мы перапісалі зь Лявонам ягоны вакал, бо проста ўзяць песьню і падрэзаць яе — атрымалася б не зусім прафэсійна. Таму музыкі перапісалі музыку, а пасьля мы запрасілі Вольскага, і ён ужо запісаў словы. Такім чынам, ужо сёньня ролік зьявіцца ў тэлеэфіры, а ўчора мы яго выклалі ў YouTube».

Для velcom стала ўжо традыцыйным здымаць іміджавыя ролікі на беларускай мове.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць