Здарэнні

У дачыненні да былога намесніка міністра лесу распачата крымінальная справа

У дачыненні да былога першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Беларусі Фёдара Лісіцы распачата крымінальная справа, паведамілі ў Генпракуратуры. 

«Генеральнай пракуратурай паводле вынікаў сумеснай праверкі, праведзенай з ДМК, КДБ і МУС, 9 красавіка 2014 года распачата крымінальная справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да былога першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Беларусі, які падазраецца ў незаконных набыцці зямельнага ўчастка, будаўніцтве і прыватызацыі жылога дома, нямэтавым выкарыстанні бюджэтных сродкаў», — гаворыцца ў паведамленні. 

Для папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана ў Следчы камітэт Беларусі. 

Фота БелаПАН.

Як паведамлялася раней, Лісіца вызвалены ад пасады першага намесніка міністра згодна з пастановай Савета міністраў № 307 ад 4 красавіка. Ён звольнены «ў сувязі з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай (на падставе падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 40 закона ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»)».

51-гадовы Лісіца займаў пасаду першага намесніка міністра з 2010 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў21

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Адной ін'екцыі хапіла на 70 дзён. У ЗША выпрабавалі новы падыход да лекаў ад атлусцення3

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік7

У Сіднэі ўзвялі самы высокі ў свеце драўляны хмарачос5

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА15

Зяленскі: Ракеты Patriot у свеце ёсць, патрэбныя толькі палітычныя рашэнні9

У Гродне сёння зноў залева і патоп ВІДЭА1

Памёр музыка Сяргей Адамовіч

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў21

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць