Грамадства33

На чым пагарэў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі?

Пастановай Савета міністраў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Фёдар Лісіца вызвалены ад займаемай пасады з непрыемнай фармулёўкай. 

У дакуменце за №307 ад 4 красавіка паведамляецца, што высокапастаўлены чыноўнік звольнены на падставе падпункта 1.4 пункта 1 арт. 40 закона « Аб дзяржаўнай службе» — невыкананне абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай. Фармулёўка расплывістая, аднак гучыць як прысуд для службовай кар'еры.

На чым жа пагарэў чыноўнік, на прызначэнне якога 3 верасня 2010 года даваў згоду прэзідэнт? (Трэба меркаваць, што і вызваленне ад пасады адбылося не без яго ведама). Ці няма тут сувязі з разглядам скандальнай справы вакол будаўніцтва дома ў «забароненых Драздах»

Паводле афіцыйнай версіі, першы намеснік міністра жыў у службовай кватэры і меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. У студзені 2010 года з мэтай будаўніцтва жылля для супрацоўнікаў ведамства быў утвораны кааператыў. Спачатку Лісіца ад удзелу ў будаўніцтве кватэры адмовіўся. Але пазней, калі на падставе праверак КДК і Генпракуратуры з ЖБВК рознымі спосабамі «сышлі » паўтара дзясятка членаў кааператыва, якія нібыта не мелі права «будавацца», чыноўнік ўсё ж напісаў заяву на сяброўства ў ЖБВК. А потым па невядомых прычынах адмовіўся ад кватэры ў гэтым доме. 

Такія вось непаслядоўныя рашэнні … Не выключана, што тым самым ён прыцягнуў да сябе ўвагу з боку кампетэнтных органаў, якія вырашылі праверыць яго дабрабыт. У выніку правяраючыя выявілі некалькі аб'ектаў нерухомасці, да якіх, паводле вынікаў праверкі, «бяздомны чыноўнік» меў ўскоснае і нават прамое дачыненне. 

Па звестках Naviny.by, на першапачатковым этапе праверку ў дачыненні да Лісіцы праводзіў Камітэт дзяржкантролю. Затым гэтай гісторыяй заняліся супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Так што, магчыма, вызваленне ад пасады першага намесніка міністра — толькі шматкроп'е ў гэтай заблытанай справе.

Даведка: Фёдар Лісіца нарадзіўся 2 траўня 1963 года ў Салігорску Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1986 — 2000 гады працаваў ляснічым Ясковічскага лясніцтва, выконваючым абавязкі дырэктара ДЛГУ «Старобінскі лясгас». З 2000 года — дырэктарам ДЛГУ «Старобінскі лясгас». 6 верасня 2010 г пастановай Савета міністраў прызначаны першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі. Вызвалены ад гэтай пасады 4 красавіка 2014 г.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя2

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?1

Джон Коўл пасля вяртання з Мінска сустрэўся з кіраўнікамі Літвы12

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш3

Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена выйграла гонку на лыжаролерах у Мінску11

У Мазыры жыллё, якое планавалася для льготнікаў, зрабілі арэндным6

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя2

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць