Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння на сустрэчы ў Маскве са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым адзначыў ажыўленне беларуска-расійскага гандлю.
«У пачатку года было некаторае зніжэнне тавараабароту, але цяпер я з задавальненнем адзначаю, што рынак ажывіўся, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Аб'ёмы продажаў сакавіка, перспектывы красавіка паказваюць павелічэнне продажаў тэхнікі, сельскагаспадарчай прадукцыі».
Прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў таксама павелічэнне інвестыцыйнай дзейнасці. «Гэта сведчыць аб высокім узроўні даверу паміж кампаніямі дзвюх краін, калі яны ідуць на стварэнне сумесных прадпрыемстваў», - падкрэсліў ён.
Каментары