Культура

Лазніца прэзентуе фільм пра Майдан на Канскім кінафестывалі

Фільм Сяргея Лазьніцы «Майдан» пакажуць на 67-м Канскім кінафэстывалі ў рамках праграмы «Адмысловы паказ», паведаміў праграмны дырэктар Канскага фэстывалю Цьеры Фрэмо.

«Фільм Лазьніцы, зьняты ў лютым-сакавіку ў Кіеве, будзе паказаны ў праграме «Адмысловы паказ», — заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў чацьвер, прысьвечанай абвяшчэньню праграмы 67-га Канскага фэстывалю.

«Майдан» — дакумэнтальны фільм, зьняты рэжысэрам Лазьніцам, беларусам — па нараджэньні, ў лютым-сакавіку 2014 года ў Кіеве падчас падзеяў на майдане Незалежнасьці. Лазьніца раней прымаў удзел у конкурсе Канскага фэстывалю зь фільмамі «Шчасьце маё » і «Ў тумане» паводле Васіля Быкава.

Раней, распавядаючы пра свой новы фільм у інтэрвію Радыё Свабода, Лазьніца заявіў:

 Я паехаў адразу ж пасля заклотаў у сьнежні, у мяне не было ніякага фінансаваньня, я проста ўзяў камэру, гукарэжысэра, мы паехалі здымаць усё, што там адбываецца. Я паехаў здымаць гэты фэномэн. Я быў там да каталіцкіх Калядаў і трапіў у рамантычны пэрыяд Майдану. Чакалі атакі, было трывожна, потым стала зразумела, што нападу ня будзе, і Майдан жыў сваім карнавальным жыцьцём.

Лазьніца быў захоплены самаарганізацыяй Майдану:

 Майдан валодае страшнай прыцягальнай сілай. Туды хочацца вяртацца, бо вы атрымліваеце там калясальную энэргію. Прычым гэтая энэргія сьветлая — вось што дзіўна. Ну а з эстэтычнага пункту гледжаньня, ніякі мастак-сюррэаліст ня зможа прыдумаць такія дэкарацыі! Гэта таксама праява калектыўнага народнага несьвядомага, якое выплюхнулася на вуліцы. Зноў-такі, я не ўяўляю сабе ў Маскве палітычны пратэст, у якім пытаньне харчаваньня пратэстоўцаў займала б такое важнае месца. На Майдане кухня — гэта цэнтар цывілізацыі. Гэта ж самаарганізацыя. Гэта зрабілі людзі. Выходзіць чалавек з мэгафонам і кажа ў натоўп: «Дзесяць чалавек на кухню падыдзіце, калі ласка, цяпер». Яму доўга паўтараць ня трэба, тут жа знаходзяцца дзесяць чалавек, якія гатовыя працаваць. Вось гэта дзіўна!

 

67-й Канскі кінафэстываль пройдзе з 14 па 25 траўня. Яго адкрые фільм «Грэйс з Манакаў» зь Ніколь Кідман у галоўнай ролі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У шасці беларускіх гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?1

У шасці беларускіх гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе завяршыліся, пра вынікі паведамяць заўтра1

У Мінску за апошнія суткі выпалі дзве траціны месячнай нормы ападкаў2

Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ11

Блогер Vadimati распісаўся анлайн са сваім партнёрам, з якім разам ужо больш за 10 гадоў14

Расія на перамовах у Саудаўскай Аравіі патрабуе ўсю тэрыторыю чатырох украінскіх абласцей21

У «Мінск-Свеце» вырашылі пытанне з аплатай за шыльды на дамах

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў18

Трамп: На перамовах у Эр-Рыядзе абмяркоўваюцца тэрытарыяльныя пытанні і валоданне АЭС7

У Беларусі нарэшце з'явяцца электронныя рэцэпты і бальнічныя. Праект затрымаўся на тры гады з-за санкцый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У шасці беларускіх гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?1

У шасці беларускіх гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць