Улада33

Беларусь праводзіць маштабныя вучэнні танкавых войскаў

Вучэнні праходзяць на палігоне пад Барысавам.

21 красавіка асобны танкавы батальён 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады завяршыў разгрузку тэхнікі і ўзбраення батальёна, які прыбыў у складзе воінскага эшалона на чыгуначную станцыю разгрузкі Барысаў і да канца дня знаходзіўся ў прызначаным раёне на 227-м агульнавайсковым палігоне Барысаўскі. Частка сіл батальёна ў складзе двух калон аўтамабільнай тэхнікі здзейсніла марш і таксама знаходзілася ў раёне,паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Авіяцыйнае прыкрыццё аўтамабільных калон у ходзе маршу і станцыі разгрузкі Барысаў ажыццяўлялася сіламі двух верталётаў Мі-24 181-й баявой верталётнай базы і аднаго Мі-8 50-й змяшанай авіяцыйнай базы.

Па прыбыцці ў названы раён было арганізавана выкананне першачарговых мерапрыемстваў па расстаноўцы і маскіроўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, ахове раёна, а таксама адпачынак асабістага складу.

Сёння на працягу дня асабісты склад танкавага батальёна 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады ажыццяўляе размяшчэнне ў раёне знаходжання, выконвае мерапрыемствы ўсебаковага забеспячэння, інжынернае абсталяванне паласы адказнасці.

Задачы па вядзенні інжынернай выведкі раёна выканання вучэбна-баявых задач, пляцоўкі высадкі дэсанту, а таксама ўдасканаленне фартыфікацыйнага абсталявання паласы адказнасці батальёна, рамонт і ўтрыманне шляхоў руху выконваюцца сіламі рухомых інжынерных груп 2-й і 188-й інжынерных брыгад.

Нагадаем, ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці, распачатая са студзеня бягучага года па даручэнні Лукашэнкі. Першыя два месяцы выпрабоўвалася гатоўнасць органаў кіравання, сегмента супрацьпаветранай абароны, а таксама органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Пасля гэтага правяралася адзіная рэгіянальная сістэма СПА Беларусі і Расеі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць