24 красавіка ў мінскім клубе Tarantino адбылася цырымонія ўручэння прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi па выніках 2013 года.
Членамі журы прэміі сталі 46 сольных выканаўцаў і гуртоў, якія выпусцілі поўнафарматныя альбомы ў 2011—2013 гадах.
Сімпатыі размеркаваліся наступным чынам:
«Дэбют года» — гурт BosaeSonca.
«Лепшая песня» — Say Hello To My Baby гурту The Toobes.
«Лепшы запіс» — гукарэжысёр Павел Сініла за альбом BosaeSonca «Адпусці».
«Лепшы альбом» — «Фобас» гурту «Петля пристрастия».
«Артыст года» — гурт «Ляпіс Трубяцкі».
Прэмію «За ўклад» атрымаў музычны калектыў «Крама», які парадаваў прысутных гадзінным выступленнем.
Заснавальнікі прэміі — студыя «Осмас» (www.ocmoc.by) і сайт Experty.by.
Каментары