Спорт99

Як абаронца «Барселоны» перамог расізм ВІДЭА

Абаронца «Барселоны» Дані Алвес паказаў усяму свету, як трэба змагацца з расізмам. Падчас гасцявога матчу з «Вільярэалам» фанаты кінулі ў футбаліста банан.

Ішла 76-я хвіліна матчу, абаронца зборнай Бразіліі і «Барселоны» Дані Алвес рыхтаваўся падаваць корнэр. І вось раптам, яшчэ перад тым як Алвес паспеў разбегчыся, у яго з трыбун кінулі банан. Звычайна ў такіх выпадках гулец пачынае абурацца, суддзя спыняе сустрэчу, але толькі не гэтым разам.

Алвес вырашыў адказаць вынаходліва. Ён пачаў есці гэты банан, і толькі пасля таго, як яго з'еў, ён і падаў вуглавы.

Ужо пасля матчу Дані Алвес патлумачыў журналістам сваю пазіцыю: «Я адзінаццаць гадоў у Іспаніі, адзінаццаць. Над гэтымі адсталымі людзьмі трэба смяяцца».

Ужо пасля матчу Алвеса падтрымалі іншыя футбалісты «Барселоны». Каманда гэтую гульню, дарэчы, выйграла з лікам 3:2.

А вось форвард «Барсы» Неймар апублікаваў у сваім інстаграме фотаздымак са сваім сынам і двума бананамі. Подпіс да гэтага фота адсутнічае, прастаўленыя толькі хэштэгі # weareallmonkeys, гэта значыць «мы ўсе малпы».

Падтрымаў Дані Алвеса і Гары Лінекер — выдатны англійскі форвард, а цяпер вядучы галоўнай футбольнай праграмы на BBC. У сваім твітары ён напісаў наступнае: «Проста бліскучая рэакцыя Алвеса, які паказаў, што да расістаў-крэтынаў трэба ставіцца з поўнай пагардай».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць27

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць27

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць