Прэм'ер Латвіі Лаймдота Страуюма заклікае кіраўнікоў самакіраванняў не ўдзельнічаць у мерапрыемствах 9 мая. Яна нагадала, што ў Латвіі завяршэнне Другой сусветнай вайны адзначаецца на дзень раней.
«8 мая мы святкуем заканчэнне Другой Сусветнай вайны, а 9 мая для нас звязана з акупацыяй», — заявіла прэм'ер-міністр.
Па словах палітыка, удзел службовых асоб у неафіцыйных мерапрыемствах 9 мая быў бы недарэчна.
«Мяркую, гэта чуе і старшыня Рыжскай думы [Ніл Ушакоў]», — дадала Страуюма.
Каментары