Служба бяспекі Украіны атрымала інфармацыю пра падрыхтоўку замахаў на прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Сегодня» заявіў начальнік службы аховы Валерый Геляцей.
Ён распавёў, што СБУ атрымала інфармацыю аб падрыхтоўцы замахаў на кіраўнікоў.
«На днях СБУ інфармавала нас пра замахі, не толькі на кандыдатаў, але і на прадстаўнікоў улады (Турчынава, Яцанюка, Ярэму). У гэтых людзей ужо ёсць дзяржахова. З улікам новай інфармацыі яе ўзмацнілі. Колькі трэба для бяспекі, столькі і выставім», — запэўніў кіраўнік УДА.
-
«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты пульсу». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны
-
Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
Каментары