На 25 лістапада заплянавана цырымонія перапахаваньня астанкаў салдат арміі Напалеона на могілках ля вёскі Студзёнка (Барысаўскі раён)

Астанкі 223 французскіх салдат будуць пахаваны на спецыяльным участку могілак на беразе Бярэзіны насупраць помніка салдатам і афіцэрам французскай арміі. Помнік знаходзіцца на супрацьлеглым беразе ракі на Брылёўскім полі.
Нагадаем, у жніўні 2005 года непадалёк ад вёскі Селішчы ў Вілейскім раёне, на адлегласці 80 кіламетраў ад Мінска, 52‑і спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны Беларусі знайшоў астанкі 224 салдат напалеонаўскай арміі, якія загінулі ў баі або замерзлі насмерць у сне. Дзякуючы гузікам уніформы, што захаваліся, удалося вызначыць іх палкі.
26 лістапада 2006 года ля помніка салдатам і афіцэрам французскай арміі на Брылёўскім полі адбылася цырымонія развітання, падчас якой быў пахаваны прах аднаго салдата.
Каментары