Грамадства22

У Баранавічах суд пастанавіў знішчыць сцяг Украіны і плакат, з якімі актывіст праводзіў пікет салідарнасці

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пастанавіў знішчыць дзяржаўны сцяг Украіны і плакат, з якімі грамадзянскі актывіст Уладзімір Гундар праводзіў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам.

Як паведаміў Гундар, 15 мая ён атрымаў з суда адпаведны дакумент. «З яго вынікае: рашэнне аб знішчэнні гэтых «рэчавых доказаў», якое абскарджанню і апратэставанню не падлягае, прынята на падставе таго, што пастанова суда аб прыцягненні мяне да адміністрацыйнай адказнасці за правядзенне гэтага пікета набыло законную сілу», — сказаў Гундар.

Актывіст нагадаў, што 4 сакавіка ў Баранавічах ён прыйшоў на плошчу Леніна і разгарнуў плакат са словамі: «Пуцiнскiя бандагрэсары — геть з Украiны! Прэч — з Беларусi!» На плячах у яго быў украінскі сцяг. Праз дзесяць хвілін да Гундара падышлі супрацоўнікі міліцыі, якія праверылі яго дакументы, спыталіся, ці доўга ён будзе стаяць, і пайшлі. Яшчэ праз дзесяць хвілін яны вярнуліся і затрымалі актывіста. У аддзяленне міліцыі ў дачыненні да яго склалі пратакол за правядзенне несанкцыянаванага пікета, канфіскавалі сцяг і плакат, пасля чаго адпусцілі.

21 сакавіка суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў прызнаў Гундара вінаватым на падставе арт. 23.34 КоАП і аштрафаваў на 15 базавых велічыняў (1 млн. 950 тыс. рублёў). 

«Я лічу пастанову суда аб знішчэнні сцяга вандалізмам у дачыненні да дзяржаўных сімвалаў Украіны і дыскрэдытацыяй знешняй палітыкі Беларусі», — заявіў Гундар.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць