Эканоміка1010

Цэны на кураціну ў Беларусі павышаюцца на 10%

У Беларусі гранічныя максімальныя адпускныя цэны на мяса куранят-бройлераў павышаны на 10% — з Br22 506 да Br24 756 за кілаграм.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 37 ад 19 мая 2014 года, тэкст якога апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

У той жа час зніжаны гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі да адпускных цэн вытворцаў на мяса курэй, куранят- бройлераў і паўфабрыкаты з іх.

Максімальныя гандлёвыя надбаўкі да адпускных цэн на кураціну зніжаны з 20% да 18% для большасці арганізацый гандлю і індывідуальных прадпрымальнікаў, з 22% да 20% — для арганізацый спажыўкааперацыі, аддзелаў і ўпраўленняў рабочага забеспячэння і некаторых іншых катэгорый. Таксама нязначна зніжаны гандлёвыя надбаўкі да адпускных цэн на буйнакавалкавыя паўфабрыкаты з ялавічыны і свініны, катлетнае мяса, мясакостныя наборы з 18% да 16% для першай групы арганізацый і з 20% да 18% для другой.

Абодва пастановы ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, што два тыдні таму ў Беларусі значна выраслі цэны на свініну.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію21

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве6

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць