Меркаванні1111

«За дэстабілізацыю маральна-псіхалагічнага клімату». Афіцэр міліцыі Аляксандр Сачнёў паскардзіўся ў «Нашу Ніву»

У Рэдакцыю прыйшоў ліст ад былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Сачнёва. У 2000­-м ён скончыў Акадэмію МУС. Але кар’ера, якая адразу складалася някепска, закончылася, калі паскардзіўся міністру.

«З 2000 па 2005 я працаваў следчым, ад 2005 да жніўня 2012 — на пасадзе старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку КМ МУС. З верасня па кастрычнік 2012 працаваў участковым інспектарам Фрунзенскага РУУС (19.10. быў звольнены па пагадненні бакоў). Даслужыўся да падпалкоўніка».

У чэрвені 2012 Аляксандр напісаў ліст­-скаргу міністру ўнутраных спраў. Што супрацоўнікі МУС (цэнтральнага апарата) будуюць кватэры з прыцягненнем ільготных крэдытаў, а затым іх здаюць. «Я меркаваў, паколькі яны не жывуць у іх, значыцца, не адносяцца да тых, хто мае патрэбу. Мой знаёмы міліцыянт з жонкай і двума малалетнімі дзецьмі туліцца ў аднапакаёўцы, а чарга на будаўніцва яшчэ як далёка. Праз такіх «кемлівых» афіцэраў яму давядзецца чакаць доўга. Таксама ў лісце я ўказаў, што начальнік галоўнага аддзела крымінальнага вышуку ў 2010 па асабістым распараджэнні міністра Куляшова знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Віцебску. Але падчас камандзіроўкі ад’язджаў у Мінск, не вызваляючы нумар гасцініцы. Адсутнічаў 3­4 дні. У сталіцу ён ездзіў, каб зарэгістраваць шлюб: у такім разе ён захоўваў чаргу на атрыманне двухпакаёўкі. У справаздачных дакументах ён жа пазначыў увесь тэрмін камандзіроўкі, з улікам дзён, што правёў у Мінску. Грошы за пусты нумар гасцініцы і суткавыя аплаціла дзяржава».

«Па выніках праверкі па маім звароце, якую праводзіла Галоўнае ўпраўленне асабістай бяспекі МУС, у адносінах да мяне прынята наступнае: «панізіць на пасадзе за парушэнне службовай дысцыпліны, што выявілася ў здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю маральна­псіхалагічнага клімату ў Галоўным упраўленні крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС і дыскрэдытацыю падраздзялення перад кіраўніцтвам МУС, а таксама праяўленую падчас праверкі няшчырасць». Напэўна, лепш было б прамаўчаць, тады працягнуў бы працу. Але ў міліцыю я прыйшоў асэнсавана».

Аляксандр падаў пазоў у суд з патрабаваннем, каб з паслужнога спісу выключылі ганебную фармулёўку. Але яму адмовілі: прапусціў тэрміны на абскарджванне. «Але прадстаўнікі МУС на судзе адзначылі, што пададзеныя мной у звароце факты пацвердзіліся толькі адносна неабгрунтаванага атрымання суткавых супрацоўнікам. Маўляў, у дакументы афіцэр унёс няправільныя звесткі праз няўважлівасць.

І з якога афіцэра мне браць прыклад? З таго, хто на правах начальніка ігнаруе распараджэнне міністра, а пасля «забываецца» вярнуць дзяржаве грошы? Альбо таго, хто пабудаваў па льготным крэдыце кватэру, здае яе і зарабляе на гэтым? Сам — ільготнік, жыву ў пабудаванай у крэдыт кватэры. Будаваў, бо не было дзе жыць. Рамонт раблю да сёння».

Мужчына абураецца няшчы­расці былых калегаў. «І так робяць людзі, якія ўдзельнічаюць у стварэнні і рэалізацыі законаў».

Каментары11

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць