Эканоміка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт

Кампаніі з беларускімі ўласнікамі, якія ўваходзяць у топ-500 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы, заўважна скарацілі па выніках 2025 года сумы плацяжоў у бюджэт гэтай краіны. Адпаведныя звесткі, якія вывучыла выданне Thinkthanks.pro, апублікавала Дзяржаўная падатковая інспекцыя (VMI) пры Міністэрстве фінансаў Літвы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com/epam.lithuania

Як і па выніках 2024 года, у топ-500 за мінулы год апынуліся чатыры кампаніі, якія маюць беларускіх уласнікаў.

Гэта тры IT-бізнэсы, два з якіх (Epam sistemos і Wargaming Vilnius) увайшлі ў першую пяцёрку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у сваёй галіне. І яшчэ адно мясаперапрацоўчае прадпрыемства — Krekenavos agrofirma з Кейданскага раёна. Яго саўладальніцай з'яўляецца грамадзянка Беларусі Юлія Успаскіх-Круцікава.

Усе кампаніі з беларускімі каранямі здалі пазіцыі ў рэйтынгу:

  • Epam sistemos («дачка» аднаго з сусветных IT-лідараў) перамясцілася з 72‑га месца ў 2024 годзе на 97‑ы радок у 2025-м;
  • Wargaming Vilnius — з 109‑га на 128-е;
  • Krekenavos agrofirma — з 119‑га на 200-е;
  • Gurtam — з 262‑га на 317-е.

У 2025 годзе гэтая чацвёрка заплаціла больш чым на 15% менш падаткаў, чым годам раней. Калі ў 2024 годзе сукупная сума пералічаных гэтымі кампаніямі грошай складала 49,7 мільёна еўра, то ў 2025 годзе — ужо 43,1 мільёна еўра.

Вось як скарацілі плацяжы гэтыя кампаніі летась:

  • Epam sistemos: з 17,8 мільёна да 15,9 мільёна еўра;
  • Wargaming Vilnius: з 13,3 мільёна да 12,5 мільёнаў;
  • Krekenavos agrofirma: з 12,3 мільёна да 8,6 мільёна;
  • Gurtam: з 6,3 мільёна да 6,0 мільёна.

Праўда, у той жа час заўважна скараціліся (больш чым на 20%) падатковыя пералічэнні і з галоўнай крыніцы літоўскага бюджэту — холдынгу Orlen Lietuva. У 2025 годзе Orlen Lietuva заплаціла 415,6 мільёна еўра падаткаў, тады як годам раней гэтая сума складала 522,9 мільёна еўра.

Першая пяцёрка найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы:

  • Orlen Lietuva — 415,6 мільёна еўра;
  • Circle K Lietuva — 375,0 мільёна еўра;
  • Okseta — 356,7 мільёна еўра;
  • Philip Morris Baltic — 288,6 мільёна еўра;
  • KN Energies — 287,4 мільёна еўра.

Каментары1

  • Бубубу
    03.02.2026
    Ну, хай суцяшаюцца выцісканнем Офісу і павелічэннем падаткаў ад разносчыкаў ежы з Бангладэш.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства21

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

«Рысь», «Воля» і «Тарган»: у 92‑й асобнай штурмавой брыгадзе паказалі пухнатае папаўненне1

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць