Свет

Яраш думае аб зліцці са «Свабодай» і ўваходжанні ў сілавыя структуры

Лідар «Правага сектара», кандыдат у прэзідэнты Украіны Дзмітрый Яраш не выключае аб'яднання з партыяй «Свабода» і ўваходжання ў сілавыя структуры пасля выбараў.

Пра гэта ён заявіў у эфіры праграмы «Шустэр Live» у сераду ўвечары.

«Не выключана, што «Правы сектар» пойдзе ў структуры ўлады ў той час, калі ёсць агрэсія Расеі, нас бы цікавіў сілавы блок, не абавязкова мне займаць нейкую пасаду, мы можам рэкамендаваць нейкіх людзей ва ўладу — менавіта для таго, каб правесці радыкальную рэформу Міністэрства ўнутраных спраў, каб павысіць абаронную моц Узброеных сіл Украіны», — паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Ён дадаў, што ўсё будзе залежаць ад таго, якая каманда будзе выводзіць Украіну з крызісу пасля выбараў прэзідэнта Украіны.

«На гэтым этапе гэта магчымы варыянт, але трэба глядзець, які будзе прэм'ер-міністр, якая будзе каманда, якая будзе праграма дзеянняў, і наколькі нашы праграмныя прынцыпы будуць адпавядаць прынцыпам новага ўрада, які будзе выводзіць Украіну з таго стану, у якім яна ёсць цяпер», — растлумачыў Яраш.

Ён таксама дапусціў магчымасць зліцця з партыяй «Свабода», паведамляюць Украінскія навіны.

«Я не выключаю, што і «Свабода», і «Правы сектар» могуць у будучыні стаць адной палітычнай сілай. Прынамсі, у нас няма нейкіх варожых адносін, і мы можам у перспектыве разглядаць любыя канструкцыі палітычныя і партыйныя», — сказаў ён.

Яраш адзначыў, што ў «Правага сектара» няма асаблівых разыходжанняў са «Свабодай», акрамя пытання ўдзелу Украіны ў эканамічных саюзах з замежнымі дзяржавамі і арганізацыямі і пытанне «гвалтоўнай украінізацыі».

Пры гэтым ён адзначыў, што «Правы сектар» не ўспрымае пэўныя заявы (дэпутата Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Свабода») Ірыны Фарыон, таму што ў шэрагах «Правага сектара» ёсць вельмі шмат рускамоўных грамадзян, якія прызнаюць украінскую адзінай дзяржаўнай мовай.

Разам з тым ён паведаміў, што лічыць неабходнай працу ў тым кірунку, каб нацыяналістычны рух быў цалкам адзіным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць