Усяго патроху1616

«Гэты хлопец, Пуцін, злёгку гітлераваты»

Пасля міжнароднага скандала, выкліканага тым, што спадкаемца брытанскага трону прынц Чарльз параўнаў Пуціна з Гітлерам за дзеянні ва Украіне, у часопісе «New Yorker» з'явіўся фельетон — ліст ад імя яго каралеўскай высокасці з тлумачэннямі, звернуты да расейскага народа.

«Мае дарагія рускія.

Учора паведамлялася, што я параўнаў Пуціна з Гітлерам. Калі я сваім каментаром неяк вас пакрыўдзіў, то я глыбока шкадую пра гэта. Адольф Гітлер быў самым жахлівым злыднем ў гісторыі, і параўноўваць з ім Прэзідэнта Пуціна было недарэчы.

Тое, што трэба было сказаць, і што я кажу вам цяпер, дык гэта тое, што гэты хлопец, Пуцін, часам бывае злёгку гітлераваты (англ. a bit Hitlery).

Давайце, для прыкладу, разгледзім гэтую яго схільнасць браць тэрыторыі, якія яму не належаць, далучаць іх да сваёй краіны, ну і гэтак далей… Як вы думаеце, гэта можна назваць гітлераватым ці не? Калі паглядзець з майго боку, то гэта хутчэй тое, што б Гітлер рабіў, чым тое, што Гітлер не рабіў бы, і, такім чынам, гэтыя паводзіны хутчэй можна лічыць гітлераватымі.

Ці, каб не сыходзіць далёка ад тэмы, давайце возьмем вось гэтую манеру выкарыстоўваць танкі. Па-мойму, вельмі нават гітлеравата. І зноў, для яснасці: я не называю Пуціна Гітлерам — проста калі вы думаеце, што вы можаце выкарыстоўваць танкі і не выглядаць гітлеравата, тады ў вас, відаць, штосьці не тое з галавой.

У сувязі з маімі заўвагамі некаторыя брытанскія палітыкі рэкамендавалі мне адмовіцца ад маіх слоў, як ад слоў Прынца Уэльскага і Спадкаемца Трона. Іншымі словамі, яны хочуць сказаць, што ў мяне няма права на свабоду слова. Калі мне не здраджвае памяць, калісьці ў трыццатых-саракавых таксама быў хлопец, які спрабаваў караць людзей, за тое, што яны кажуць. Я, вядома, не хачу называць імёнаў, але калі туфлік якраз…

З павагай,

Ваш Яго Каралеўскае Высокасць Прынц Чарльз».

Каментары16

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай27

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі3

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

Дзве 109‑гадовыя жанчыны пазнаёміліся ў 23 і сябруюць дагэтуль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць