Мясніковіч: Пракаповіч будзе кантраляваць сенакос у Віцебскай вобласці, Сямашка — у Гомельскай, а Тозік — у Мінскай
Кантраляваць ход сенакосу ў Беларусі будуць рабочыя групы, створаныя па даручэнні прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамляе сайт беларускага урада.
Напярэдадні пытанні нарыхтоўкі кармоў падвергліся жорсткай крытыцы кіраўніка дзяржавы ў час яго рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, нагадвае сайт урада. У прыватнасці, была пастаўлена задача завершыць уборку траў першага ўкосу да 5 чэрвеня, а Віцебскай вобласці — да 15 чэрвеня.
У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр распарадзіўся сфармаваць у рэгіёнах рабочыя групы, якія павінны будуць кантраляваць, каб ўборка траў першага ўкосу праводзілася ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у тым ліку лабараторны кантроль якасці кармоў.
Працоўную групу па Брэсцкай вобласці ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, па Віцебскай вобласці — віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч, па Гомельскай — першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Кіраўніком рабочай групы па Гродзенскай вобласці прызначаны міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, па Мінскай — віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, па Магілёўскай — першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.
Выезды на палі членаў рабочых груп павінны быць рэгулярнымі — уключаючы выхадныя і святочныя дні, а таксама непрацоўны час.
Рэагаваць на выяўленыя факты невыканання тэхналагічных рэгламента, нарматываў і тэхналагічнай дысцыпліны кіраўнікі рабочых груп павінны будуць неадкладна.
Да вінаватых службовых асобаў будуць прымяняцца меры дысцыплінарнага ўздзеяння аж да вызвалення ад займаных пасадаў, паведамляе прэс-служба ўрада.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары