Эканоміка11

Беларусь і Расія дамовіліся аб аб'ёмах паставак нафты і новым парадку пералічэння экспартных пошлін на нафтапрадукты

Беларусь і Расія дамовіліся аб аб'ёмах паставак нафты і новым парадку пералічэння экспартных пошлін на нафтапрадукты. Адпаведныя дакументы падпісаны сёння ў Астане.

У прыватнасці, падпісаны Пратакол аб ўнясенні змяненняў у Пагадненне аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, а таксама Пратакол аб ўнясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін пры вывазе за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты. Абодва дакументы з беларускага боку падпісаў член Прэзідыума Савета Міністраў Сяргей Румас.

Як патлумачыў журналістам пасля цырымоніі падпісання намеснік міністра фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко, прадугледжваецца, што ў 2015 годзе ў бюджэт Беларусі будзе залічаны $1,5 млрд вывазных мытных пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расійскай нафты. «Да 2015 года, уключаючы 2014 год, такія пералічэнні ў бюджэт Расійскай Федэрацыі Рэспублікай Беларусь ажыццяўляюцца ў поўным аб'ёме. Штогод гэтая сума складае ад $3,5 млрд да $ 4 млрд», — адзначыў ён.

Па словах Дзмітрыя Кійко, дамоўленасць разлічана на доўгатэрміновы перыяд практычна да выхаду на адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў. «Пры гэтым ёсць досыць гнуткі механізм перагляду гэтых памежных сум. Беларускі бок такі механізм разумее як магчымасць паэтапна поўнай адмовы ад пералічэння вывазных мытных пошлін у расійскі бюджэт», — заявіў намеснік міністра.

Разам з тым Дзмітрый Кійко адзначыў, што задача максімум складалася ў поўнай адмове ад пералічэння вывазных мытных пошлін на адпаведную прадукцыю ў бюджэт Расійскай Федэрацыі ўжо з 2015 года, што ў прынцыпе і мае на ўвазе эканамічны саюз. «Але, паколькі гэтае пытанне досыць адчувальнае і для Беларусі, і для Расіі, фарміраванне агульнага рынку адкладзена на досыць працяглы тэрмін. Суму ў $1,5 млрд мы разглядаем як першы этап выхаду на ўзаемаадносіны без гэтых абмежаванняў», — сказаў намеснік міністра.

Дамоўленасці па пастаўках нафты журналістам пракаментаваў выконваючы абавязкі намесніка Старшыні праўлення канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў. «Нам было вельмі важна на пераходны перыяд вызначыць аб'ёмы паставак нафты, каб мець стабільную загрузку нашых нафтаперапрацоўчых магутнасцяў, мець прымальны кошт на ўнутраным рынку і насычаны бюджэт за кошт экспартных паставак нафтапрадуктаў», — сказаў ён.

Па словах Уладзіміра Сізова, двухбаковая дамоўленасць рэгулюе аб'ёмы пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. Так, у 2015 годзе агульны аб'ём паставак складзе 23 млн т, у тым ліку 22 млн т — трубаправодным транспартам. У наступныя гады аб'ёмы паставак павялічацца да 24 млн т, і з іх 23 млн т — трубаправодным транспартам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць