Свет33

Колькасць украінцаў-уцекачоў з Крыма і Данбаса перавысіла 10 тысяч

В.а. намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Сенчанка паведаміў, што па стане на 2 чэрвеня з Крыма на мацерыковую частку Украіны выехалі 9500 жыхароў Крыма, з Данецкай вобласці ў іншыя рэгіёны Украіны выехала да 550 чалавек, з Луганскай — 150.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала «Першы Нацыянальны».

«У нас на сённяшні дзень такіх вымушаных перасяленцаў з Крыма амаль 9500 чалавек, з Данецкай вобласці, па маіх дадзеных, на сёння дзесьці 530—550, з Луганскай вобласці менш, каля 150 чалавек выехалі», — сказаў в.а. намесніка кіраўніка адміністрацыі.

Гэта толькі афіцыйна зарэгістраваныя бежанцы. Шмат хто проста пераехаў да сваякоў і не рэгістраваўся.

Сенчанка прызнаў, што плынь вымушаных перасяленцаў павялічваецца.

Ён паведаміў, што ўлады падрыхтавалі 42 тыс. месцаў для часовага размяшчэння перасяленцаў.

«39 [тысяч] з іх яшчэ вольныя. Іншая справа, што не ўсіх гатовы прыняць Кіеў. 22 тыс. месцаў знаходзяцца ў Чаркаскай вобласці», — паведаміў Сенчанка.

Крымскія татары пераважна застаюцца на сваёй гістарычнай радзіме. Уцякаюць ад рэпрэсій украінскамоўныя ўкраінцы, вернікі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата, сябры ўкраінскіх партый. Вялікая частка ўцекачоў з Крыма — гэта сем'і ўкраінскіх вайскоўцаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі46

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць