Грамадства44

ГЦ «Карона» ў Мінску здымае з продажу халадзільнікі «Індэзіт»

Дзяржстандарт выдаў прадпісанне аб канфіскацыі з гандлёвай сеткі імпартных халадзільнікаў «Індэзіт».

Гэта з'явілася вынікам праверкі, праведзенай інспекцыяй Дзяржстандарта па Мінскай вобласці і Мінску ў філіяле ТАА «Тытунь Інвест» «Гандлёвы цэнтр «Карона» ў сталіцы, паведамляе прэс-служба камітэта.

Чатыры найменні халадзільнікаў гандлёвай маркі «Індэзіт» — BIA 18NF, BIA 20, BIA 20Х і IB 201S (вытворчасць ЗАТ «Індэзіт Інтэрнэшнл», Ліпецк, Расія) — рэалізоўваліся «з парушэннямі патрабаванняў бяспекі, устаноўленых у дзяржаўным стандарце на гэтую прадукцыю».

У ходзе выпрабаванняў высветлілася, што прылада мацавання сеткавага шнура не была зафіксавана належным чынам: яго пашкоджанне адбылося «ўжо пасля трохразовага прыкладання цягнучага намагання замест 25-разовага, прадугледжанага стандартам».

Мантаж і мацаванне сеткавага шнура не забяспечвалі надзейнасць зазямлення халадзільніка, тым самым «не была выключана магчымасць паражэння электрычным токам пры выкарыстанні прыбора».

Акрамя таго, заправачныя трубкі матор-кампрэсараў мелі вострыя канты, якія ствараюць небяспеку для спажыўца пры эксплуатацыі і абслугоўванні ім вырабаў.

Між тым на ўсе названыя халадзільнікі ёсць сертыфікаты адпаведнасці Мытнага саюза, выдадзеныя ў Расіі.

«Кароне» выдадзена прадпісанне «аб арганізацыі вяртання спажыўцамі і зняцця з абарачэння праверанай прадукцыі». Матэрыялы аб выяўленых адміністрацыйных правапарушэннях і прымяненні штрафных санкцый перададзены ў судовыя органы.

Акрамя таго, афіцыйная інфармацыя аб выніках праверкі будзе накіравана ў Федэральную службу па акрэдытацыі «Расакрэдытацыя» для ацэнкі дзейнасці органа па сертыфікацыі, які выдаў сертыфікат адпаведнасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць