Парк высокіх тэхналогій купляе Audi Q7 за 105 тысяч даляраў

Дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій» купляе люксовы Audi Q7. Абвестка аб куплі з'явілася на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэнаў.
Дзяржструктуры спатрэбіўся пазадарожнік у люксовой камплектацыі 4LBOGA Audi Q7 3.0 TDI. Прыкладны кошт куплі ацэнены адміністрацыяй ПВТ на 1,1 млрд рублёў. Па курсе Нацбанка гэта каля 105 тысяч долараў.
Конкурсныя дакументы падпісаў кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала.
Адміністрацыя ПВТ з'яўляецца дзяржаўнай установай і не мае права набываць легкавыя аўтамабілі даражэйшыя за 25 тысяч еўра, аднак забарону можна абысці, калі купляць аўто «за ўласныя сродкі».
ПВТ — гэта паспяховы праект у галіне IT-тэхналогій, які дае вялікі прыбытак.
Каментары