Грамадства105105

Юрась Беленькі: «Партыя БНФ ня мае ніякага дачыненьня да БНФ»

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі камэнтуе меркаваны зьезд Партыі БНФ.

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі камэнтуе меркаваны зьезд Партыі БНФ.

— Усе тыя людзі, якія ўваходзяць у Партыю БНФ, — яны стаяць на пазіцыі прагматызму і заявілі пра гэта яшчэ ў 1999 годзе, — кажа ён. — Іх платформа дыметральна супрацьлеглая той, на якой узнік Беларускі Народны Фронт. Тады ж, у 89‑м годзе была прынята нават спецыяльная ўхвала, якая называлася «Супраць таталітарнага прагматызму». Але праз дзесяць гадоў знайшліся людзі, якія абвясцілі яе сваёй канцэпцыяй для сваёй палітычнай дзейнасці. І мы назіраем гэты прагматызм, гэтыя паходы на «бангалорскае балота» з камуністамі пад чырвонымі сцягамі. Тут няма прынцыпаў і разборлівасці.

[гэта] спроба часткова прыкрыць свае паходы на Бангалор

Гэта арганізацыя, якая з пункту гледжання тых ідэалаў, на якіх узнік Фронт, не мае да гэтых ідэалаў аніякага дачынення. Тое, што ўлады насупраць дзеючага заканадаўства пасля таго, як была зарэгістравана наша партыя, зарэгістравалі і Партыю БНФ, гэта гаворыць, што гэта ёсць за арганізацыя. Вы паглядзіце! Любыя мерапрыемствы, якія праводзіць рэжым, — той жа незаконны рэферэндум, — яны падтрымліваюць і ідуць на іх. Хоць усім вядома, што мерапрыемствы сфальсіфікуюць. Памятаеце выказванне спадарыні Ярмошынай, якая сказала: «Паглядзіце, нават Беларускі Народны Фронт заклікае ісці на гэты рэферэндум»? Для нас Партыя БНФ — гэта арганізацыя, якая адыйшла ад нацыянальнай ідэі. Само правядзенне з’езда, на мой погляд, піяр‑кампанія, якую яны робяць і спроба часткова прыкрыць свае паходы на Бангалор. Не больш таго.

— А ці былі нейкія спробы з вашага боку сесці за стол перамоваў з Партыяй БНФ?

…яны ўначы ўзламалі Управу, якую ў свой час Зянон Пазьняк са сваёй жонкай Галінай з цяжкасцю для нас здабылі.

— З кім садзіцца, калі яны ўначы ўзламалі Управу, якую ў свой час Зянон Пазьняк са сваёй жонкай Галінай з цяжкасцю для нас здабылі. Мы прапаноўвалі — дайце нам хоць адзін маленькі пакойчык ва Управе. Звярталіся нават некалькі разоў. Нават на гэты крок яны не пайшлі. Пра што тады казаць? Літаральна месяц назад я размаўляў з Вінцуком Вячоркам і ізноў падымаў гэтае пытанне. Ізноў адмова. Гэта гаворыць аб тым, што ніякага паразумення знайсці проста немагчыма. Тут пытанне наступнага чыну. Калі б сапраўды наперадзе іх памкненняў у палітыцы была Беларусь, то гэта было б адно. Але тут абвешчаны чысты прагматызм.

— У каго з кандыдатаў на пасаду старшыні Партыю БНФ — Вінцука Вячоркі, Алеся Міхалевіча, Віктара Івашкевіча — на ваш погляд, найбольшыя шанцы стаць лідэрам?

Могуць адправіць на «звалку» і Вячорку

— А гэта не мае значэнне. На каго ўкажуць людзі, якія «заказваюць музыку», той і будзе. Вырашэнне ўсіх гэтых пытанняў ідзе на прагматычных рэйках. Калі яны паглядзяць, што чалавек свой рэсурс вычарпаў, то адправяць яго ў адстаўку. Чыгір, Домаш, Ганчарык — іх жа ўсіх адправілі на «звалку». Тое самае і тут. Могуць адправіць на «звалку» і Вячорку.

Алесь Заблоцкі, pahonia.promedia.by

Каментары105

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна10

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі55

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён5

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію1

«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана5

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна10

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць