Літаратура

Кніга для дарослых дзяцей і маленькіх бацькоў

 

Сумны суп / Вольга Гапеева. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 72 с.

Нядаўна дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска выказалася, што па-беларуску недастаткова цікавых дзіцячых кніжак. Канечне, можна паспрачацца, пералічыўшы з дзясятак навінак, якія толькі-толькі пабачылі свет. Але і тых дзесяці новых не хапае.

Як быць, калі па-беларуску і арыгінальных займальных раманаў мала выходзіць? — Расказваць пра кожную цікавую кніжку, якая сапраўды захапіла.

Вось нядаўна выйшла кніжка Вольгі Гапеевай «Сумны суп». Чытаць творы для дзяцей (не падлеткаў) часам бывае складана. «І што яны знаходзяць у такой банальнай гісторыі?» — задумваешся. Гэта як з мульцікавамі. Нейкі няўцямны персанаж можа давесці дзіця да рогату. А ты, дарослы, не бачыш у ім нічога пацешнага.

«Сумны суп» — пяць кароткіх гісторый, з кожнай з якіх дзіця вынесе пэўную цікавостку. Чаму парасон так назыевацца? Чаму морква аранжавая? Колькі валасоў на галаве? Пасля такіх гісторый, думаецца, дзеці пачнуць задаваць бацькам куды больш дасціпныя пытанні.

Але аўтарка дае ўзор, па якім можна расказваць малечы гісторыі на любыя іх пытанні — імправізаваць.

Кніга Вольгі Гапеевай ілюстравана малюнкамі Марты Герашчанка, што толькі дадае вартасці выданню.

Набыць «Сумны суп» можна тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць