Музыка33

«Ляпіс Трубяцкі» дасць у жніўні развітальны канцэрт у Вільні

23 жніўня гурт «Ляпіс Трубяцкі» ў рамках развітальнага туру «Клоўна няма — Happy End Tour» дасць канцэрт для беларускай публікі ў Вільні.

Выступ адбудзецца на адкрытай пляцоўцы клуба Loftas, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў. Беларусы могуць аформіць бясплатныя візы.

Як і было абвешчана некалькі месяцаў таму, з 1 верасня «Ляпіс Трубяцкі» спыніць сваё існаванне. Тур «Клоўна няма - Happy End Tour» стане самым кароткім у гісторыі гурту — акрамя Вільні калектыў дасць развітальныя выступы толькі ў Маскве, Пецярбургу і Кіеве.

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі, частка ўваходных білетаў на гэты канцэрт для беларусаў забяспечана бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 па 24 жніўня ўключна. Падача дакументаў спрошчаная — даведкі з месца працы / вучобы, пацверджання плацежаздольнасці не патрабуюцца. Падрабязная інфармацыя аб запаўненні анкет і іншых нюансах на сайце www.shabli.by.

Умовы продажу квіткоў — адзін білет на адзін пашпарт. Калі ў вас няма сапраўднай візы, то для куплі квітка вам трэба папярэдне зарэгістравацца на падачу дакументаў у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі на даты з 28 ліпеня па 15 жніўня і раздрукаваць пацвярджэнне рэгістрацыі. Новыя месцы на падачу дакументаў з'яўляюцца кожны працоўны дзень.

Кошт квіткоў: 420 тыс. руб.

Продаж квіткоў: з 30 чэрвеня ў офісе агенцтва «Шаблі»: горад Мінск, вуліца Чарвякова 6, 3. Пад'езд, цокальны паверх (з 9:00 да 19:00 гадзін у працоўныя дні).

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць