Музыка99

У Санкт-Пецярбургу паставілі оперу-мітынг пра Пуціна і Крым. ВІДЭА

Оперны рэжысёр Юрый Аляксандраў не хавае сваёй грамадзянскай пазіцыі: «Мы Крым адстаялі, ён наш, і мы нікому яго не аддадзім».

Сваё стаўленне да крымскіх падзей Юрый Аляксандраў вырашыў выказаць праз спектакль. Спачатку яго планавалася паказаць на Палацавай або на Краснай плошчы.

У сцэнарыі гэтага праекта была прапісана роля для Уладзіміра Пуціна. «У кульмінацыі павінен быў выйсці Уладзімір Уладзіміравіч, расказаць пра сваю пазіцыю, адказаць на пытанні, якія мы яму зададзім», – прызнаваўся Аляксандраў.

Але чыноўнікі не спяшаліся з дазволам. Дый Пуцін не знайшоў часу.

Таму прэм’еру перанеслі на сцэну тэатра «Санктъ-Петербургъ Опера», які ўзначальвае рэжысёр. Вырашылася і пытанне з Пуціным.

«Быў уведзены персанаж, прататып Уладзіміра Уладзіміравіча, якога гуляе артыст Мікіта Захараў, па сваім тэмпераменце вельмі падобны да прэзідэнта», – кажа Аляксандраў.

У якасці асновы для оперы «Крым» Аляксандраў узяў твор «Севастопальцы». Яго аўтар, лаўрэат Сталінскай прэміі Мар’ян Коваль у свой час адзначыўся удзелам у цкаванні Шастаковіча.

У оперы тры часткі. У першай падзеі разгортаюцца ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, падчас Крымскай вайны. Другая прысвечана падзеям Другой сусветнай. Дзеянне трэцяй часткі адбываецца ў наш час.

Прататып Пуціна кажа пра адну з еўрапейскіх краін, якая прэтэндуе на Крым: «Но зверь коварен, ненасытен, зол. И мощь его, томясь в забвенье, крепла. Огнем он борется за дьявольский престол, желая превратить живое в горстку пепла».

Раптам пачынаюцца стрэлы. На сцэну выбягаюць дзеці, якія абдымаюць «Пуціна» і просяць яго аб ратаванні. 

Галоўны герой выцірае ёй слёзы і звяртаецца да гледачоў, якія ўвасабляюць жыхароў Крыма.

Каб не губляць час на дыскусію, абмеркаванне адбываецца ў форме рэферэндуму (тым больш, жанр спектакля пазначаны як опера-мітынг): «Народа нежданная беда нам разрывает душу…». Мікрафон накіраваны ў бок аўдыторыі, якая хорам крычыць – «Да!».

Наступнае пытанне: «Хто можа забараніць родную мову?». «Яна нашая святыня…?» – запытвае «Пуцін» – і чуе станоўчы адказ. А вось «ответ заокеанским гостям», зразумела, іншы – «нет!».

Пасля чарнаморскія маракі праспяваюць арыю, дзе будуць радкі «народный гнев обрушим на врага, пришли домой мы навсегда!». А ў фінале хор звернецца на героя, які ўвасабляе Пуціна: «Вазьміце нас з сабой!». Што ж яшчэ яму застаецца зрабіць?

Каментары9

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў новы серыял — галоўная тайна ў ім звязаная з Беларуссю5

Украіна негалосна расфарміравала Інтэрнацыянальны легіён — замежнікаў адпраўляюць у штурмавікі15

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб6

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»4

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»6

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам2

Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі25

Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае66

Лосік: Гэбіст назваў Азаронка неадэкватным13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць