Грамадства2626

Яшчэ адна абарона дыплома па-беларуску: «сустрэлі на ўра»

Усё часцей студэнты пішуць дыпломы на роднай мове. Сяргей Грынюк са Слуцка навучаўся ў прыватным Гуманітарна-эканамічным інстытуце. Ён вырашыў пісаць дыплом на мове продкаў, нягледзячы на тое, што ў жыцці рускамоўны.

Як кажа ён сам: «Раней я чытаў пра тое, як хлопцы абараніліся на мове на 10 і таксама падумаў, што для мяне гэта будзе правільна».

Сяргей па адукацыі палітолаг. Для дыплома абраў тэму «Нацыяналізм у ХІХ ст. Развіццё канцэпцый».

«Канечне, давялося перакладаць шмат што, бо матэрыялаў па-беларуску мала. Здзівіў недахоп адпаведнай літаратуры ў Нацыянальнай бібліятэцы, дзе ў асноўным былі кнігі, напісаныя савецкімі навукоўцамі, а яны, як вядома, маюць ідэалагізаваную афарбоўку і выкарыстоўваць іх нельга».

Што тычыцца самой абароны, то тут хлопца сустрэлі на ўра. «У камісіі прысутнічалі два чалавекі не з нашага інстытута. Вось яны і задавалі шмат пытанняў, імкнуліся «падлавіць» і праверыць, ці валодаеш ты тэмай. Калі прадстаўнік камісіі пабачыў мой беларускі тэкст, то ўсклікнуў: «О! Я хоць паразмаўляю» і перайшоў на мову. Мне мабыць задалі больш пытанняў, чым каму і пасля адзначылі, што мая абарона — прыклад таго, як трэба валодаць тэмай. Было вельмі прыемна».

Каментары26

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за3

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў Мінску зноў паставілі рэкорд

Больш за ўсё снегу нападала ў Лынтупах1

У Мінску грузавік МАЗ пратараніў трамвай

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»25

«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю3

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў2

Самы вялікі карал у свеце знайшлі каля Саламонавых выспаў1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за3

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →