Свет11

Хрысціяне пакідаюць іракскі Масул з-за ультыматуму баевікоў

Хрысціяне масава пакідаюць іракскі горад Масул-за ультыматуму, які абвясцілі баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД), запатрабаваўшы пакінуць горад да суботы, перадае ў ноч на суботу тэлеканал Al-Arabiya са спасылкай на патрыярха краіны.

«Хрысціянскія сям'і цяпер на шляху да гарадоў Дохук і Арбіл (Курдыстан). Упершыню ў гісторыі Ірака ў Масуле цяпер няма хрысціянаў», — паведаміў каналу патрыярх Халдэйскай каталіцкай царквы Луіс Рафаэль Сако I.

Тэлеканал паведамляе са спасылкай на відавочцаў, што патрабаванні пакінуць горад усім хрысціянам да суботы трансляваліся праз гучнагаварыцелі мясцовых мячэцяў.

Раней СМІ паведамлялі пра падатак, уведзены баевікамі ІД для немусульман, якія жывуць на захопленых імі тэрыторыях. Мінімальны памер штомесячнага падатку складае 250 долараў ЗША. Паводле дадзеных Іранскай камісіі па правах чалавека, у цяперашняй цяжкай эканамічнай сітуацыі ў Іраку зарабіць такую суму для таго, каб выплаціць патрабаваны падатак, практычна немагчыма. Цяпер жа паведамляецца, што ІД выдала заяву з патрабаваннем да хрысціянаў прыняць іслам або плаціць падатак ці ж пакінуць свае дамы, якія цяпер будуць лічыцца ўласнасцю баявікоў.

Таксама патрыярх паведаміў, што баевікі пазначаюць дамы хрысціян, наносячы на іх першую літару слова «хрысціянін» на арабскай.

Групоўка ІД, што ваявала да апошняга часу ў Сірыі, у чэрвені ўзначаліла наступ на паўночныя і заходнія раёны Ірака. Да ІД далучыліся суніты Ірака, вайскоўцы з былой арміі Садама Хусэйна, дробныя тэрарыстычныя групоўкі. Групоўка абвясціла 29 чэрвеня аб стварэнні ісламскага халіфата на падкантрольных ёй тэрыторыях у Іраку і Сірыі. Халіфам быў абвешчаны лідар баевікоў Абдала Ібрагім ас-Самараі, таксама вядомы як Абу Бакр аль-Багдадзі. Самаабвешчаны халіфат у дадзены момант працягнуўся ад горада Алепа на поўначы Сірыі да правінцыі Дыяла на ўсходзе Ірака.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы7

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць