Свет3232

Амерыканская разведка: Боінг збілі баевікі, але не наўмысна

Высокапастаўленыя чыноўнікі амерыканскай выведкі заявілі, што Расея нясе адказнасць за «стварэнне ўмоваў», якія прывялі да збівання «Боінга-777» малайзійскіх авіяліній, аднак не прывялі ніякіх доказаў прамога ўдзелу Расеі ў гэтым.

Як паведамляе агенцтва AP, прадстаўнікі амерыканскай выведкі былі асцярожныя ў сваіх ацэнках. Яны адзначылі, што, нягледзячы на тое, што Расія ўзбройвае сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, ЗША не маюць прамых доказаў таго, што ракета, якой збілі пасажырскі самалёт, прыбыла з Расіі.

Самалёт быў, імаверна, збіты ракетай зямля-паветра з комплексу «Бук», выпушчанай сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расія. Выведка спасылаецца на перахопы перамоваў, спадарожнікавыя фатаграфіі і паведамленні ў сацсетках баевікоў, сапраўднасць якіх правяралі амерыканскія спецыялісты.

Па словах чыноўнікаў, найбольш верагоднае тлумачэнне таго, чаму самалёт быў збіты — памылка баевікоў, якія прынялі грамадзянскі самалёт за вайсковы. Амерыканская разведка адзначае, што перад тым сепаратысты збілі 12 украінскіх лятальных апаратаў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

Стала вядома, па якіх артыкулах судзілі блогера Максіма Шуканава

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору17

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча5

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць