Грамадства55

Расійскія турысты замест Украіны праводзяць адпачынак у Беларусі

Асацыяцыя тураператараў Расіі даследавала самыя папулярныя ў расійскіх турыстаў маршруты гэтага лета і прыйшла да высновы, што ў гэтым сезоне замест Украіны расійскія турысты паехалі ў Беларусь і па сярэдняй паласе Расіі. Такая інфармацыя размешчана на сайце асацыяцыі. 

Турпоток у Беларусь у 2014 годзе павялічыўся прыкладна на 15-20. Па-першае, значна вырасла колькасць расіян, якія наведваюць РБ з экскурсійнымі мэтамі. У асноўным размова ідзе аб тых турыстах, якія адмовіліся ад паездак ва Украіну. Па-другое, узрасла цікавасць расіян да санаторна-курортнага адпачынку. 

У цэлым, паводле даных спецыялістаў, рэйтынг самых папулярных напрамкаў унутранага турызму не змяніўся. Найбольшы прырост турпотоку дэманструе Сочы. 

«Агульны аб'ём продажаў па Крыме ў гэтым годзе ніжэйшы, чым па Каўказскіх Мінеральных Водах, Беларусі, Падмаскоўі і сярэдняй паласе Расіі», — гаворыць дырэктар турыстычнага дэпартамента кампаніі «Мультытур» Алёна Загарэц. Асноўнай прычынай невысокага аб'ёму продажаў тураператары аднагалосна называюць праблемы транспартнай даступнасці. 

Сярод іншых напрамкаў тураператары адзначаюць невялікі рост попыту на Залатое Кальцо, Карэлію, Байкал. «Узрасла цікавасць турыстаў да сярэдняй паласы Расіі. Гэта Кастрамская, Іванаўская, Яраслаўская вобласці. Санаторыі і аб'екты размяшчэння гэтых рэгіёнаў у бягучым годзе далі добрыя цэны, дынаміка попыту на іх перавысіла аналагічны паказчык па Падмаскоўі», — тлумачыць Алёна Загарэц.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць