Свет55

Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней

Арменія можа пачаць купляць газ не толькі ў Расіі, але і ў Азербайджана, Ірана ці Турцыі. Пра гэта заявіў сакратар Рады бяспекі Арменіі Ален Сіманян, адказваючы на пытанне пра магчымы рост цэн на расійскі газ.

Паводле слоў армянскага чыноўніка, Ерэван не хоча проста замяніць залежнасць ад адной краіны залежнасцю ад іншай. Арменія мае намер шукаць альтэрнатыўныя крыніцы і захоўваць баланс у пытаннях эканамічнай бяспекі.

«Мы маем намер купляць газ адусюль, адкуль гэта магчыма. Калі Расія будзе пастаўляць нам газ — будзем купляць у Расіі, калі будзе пастаўляць Азербайджан — будзем купляць у Азербайджана, калі Іран — у Ірана. Калі з'явіцца магчымасць купляць газ дзе-небудзь у Турцыі, будзем адначасова купляць і ў яе. Хто сказаў, што трэба выйсці з адной кішэні і скокнуць у другую?» — сказаў Сіманян.

На заўвагу, што расійскі газ абыходзіцца Арменіі танней, сакратар Рады бяспекі заявіў, што ў гэтым выпадку паліва выкарыстоўваецца як «палітычная валюта». Ён паставіў пад сумнеў тое, што кошт газу можна ацэньваць толькі ў грашах:

«А хто сказаў, што газ каштуе танней? А хто сказаў, што кошт газу вымяраецца толькі ў далярах?»

Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што Ерэван будзе шукаць альтэрнатыву расійскаму газу незалежна ад яго кошту. Паводле яго слоў, гэта звязана з палітычным рашэннем Арменіі развіваць незалежнасць і дзяржаўнасць.

Каментары5

  • з улікам рызыкаў нацыянальнай бяспецы ці без уліку ?
    16.09.2026
    "што ў расеі танней," жарт ? гэта з улікам рызыкаў нацыянальнай бяспецы ці без уліку ?
  • Армянін
    16.09.2026
    з улікам рызыкаў нацыянальнай бяспецы ці без уліку ?, Трэба вучыцца чытаць не толькі загаловак. У тэксце ўсё напісана.
  • Пашынян робіць тое што і я тут, ацьягвае Радзіму ад арды
    17.09.2026
    Армянін,
    не чытаў , ведаю што Пашынян робіць тое што і я тут, ацьягвае Радзіму ад арды

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву3

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?17

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву3

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць