Музыка33

«Mirum Music Festival 2014» – 9 жніўня, паблізу Мірскага замка. Далучайся!

Лета няўмольна імкнецца да свайго завяршэння, і для таго, каб зрабіць яго незабыўным і непаўторным, застаецца ўсё менш часу. Выдатнай крыніцай ярскравых летніх эмоцыяў і ўражанняў можа стаць

Mirum Music Festival 2014, які адбудзецца 9 жніўня ў маляўнічым месцы Беларусі – на адкрытай пляцоўцы каля Мірскага замка.

Арганізатары фестывалю прапануюць з’ехаць ад шуму вялікіх гарадоў і акунуцца ў вір выдатнай музыкі і рамантычнай атмасферы Мірскага замка.

Фестываль пройдзе ў трэці раз і будзе доўжыцца з вечара 9 жніўня (пачатак а 18-ай гадзіне) да раніцы 10 жніўня.

«Mirum Music Festival 2014» — гэта жывая атмасфера лета і выдатны склад артыстаў, музыка якіх зможа задаволіць густы самых патрабавальных меламанаў. Музычныя прадстаўленні разгорнуцца адразу на дзвюх пляцоўках: на галоўнай сцэне на Зялёным лузе перад Мірскім замкам сваю творчасць прадставяць джазавыя і блюзавыя выканаўцы, а на летняй тэрасе кафэ-бара «Мірум» будуць гучаць дыджэйскія сэты.

Хэдлайнерам галоўнай сцэны стане непаўторная Ніно Катамадзэ, якая, дзякуючы свайму выканальніцкаму таленту і неверагоднай здольнасці да імправізацыі, атрымала вядомасць не толькі на радзіме, у Грузіі, але і далёка за яе межамі.

Выступіць Ніно Катамадзэ ў суправаджэнні гурту «Insight».

Таксама на асноўнай пляцоўцы адбудуцца выступы джазавай выканаўцы з Расіі Ніны Карлсан (Nina Karlsson), спявачак Сафі Вілі (Украіна) і Мігле Вільштэйн (Migloko) (Літва). Беларусь будзе прадстаўленая праектам «Shuma» і «Mustelide». Артыстам з гэтага гурта атрымалася злучыць сучасную электронную музыку з беларускімі этнічнымі матывамі – настолькі кампазіцыі калектыву дзівяць сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю гучання.

Весці рэй на пляцоўцы тэрасы будзе культавы лонданскі дыджэй Atjazz.

Кампанію ангельцу складуць аўстрыец Fantastic Man, а таксама айчынныя дыджэі: BV, GAAMER, INDUSS, 50K, A GLADE, FUNKYJAWS, VERDE, ALEX D, FOUR WALSS, LAUREL.

Акрамя інтрыгоўнай музычнай праграмы, гасцей фестывалю чакаюць: выстава мем-Музея Электроннай Музыкі, прадстаўленні ад Гранд Тэатру і Тэатру Лялек «Дом Сонца», арт-выстава ад «RedBull», светлавыя інсталяцыі, запуск новага беларускага фаст-фуду «дранікі-на-ходзе», паказ фільма з серыі «Тузін. Немаўля» з музыкай Сяргея Пукста і мноства іншых забаваў.

Будзе прадугледжанае месца для кэмпінгу, на якім кожны ахвочы зможа разгарнуць намёт.

Сёлета падтрымку фестывалю акажа Гарадзенская абласная філармонія, якая валодае найлепшым мабільным комплексам у вобласці, а гэта азначае, што сцэна, гук, святло будуць на найвышэйшым узроўні!

Даведкі па тэлефонах: + 375 (33) 617 07 42, 
а таксама на сайце: mirummusicfestival.by

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

«Ацяпленне вярнулі, а праз некалькі гадзін трубы лопнулі». Што адбываецца з радыятарамі ў Сухараве3

«Сёння ў кватэры ўжо цяплей, +5». Як Кіеў зноў жыве без ацяплення пасля расійскай атакі3

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой16

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць