Гісторыя33

Старыя беларускія газеты з’явіліся ў інтэрнэце

Бібліятэка імя Урублеўскага Літоўскай Акадэміі навук выклала ў інтэрнэт калекцыю перыёдыкі ХХ ст.

У тым ліку 210 (!) найменняў беларускіх газет і часопісаў, што выдаваліся ў Вільні ад 1906 да 1940 года. Большасць з гэтых выданняў былі або «аднаднёўкамі», або выходзілі на працягу колькіх месяцаў. Але існавалі і больш трывалыя выданні.

Сярод іншага, на сайце ёсць падшыўкі легендарных «Нашай долі» (1906) і «Нашай Нівы» (1906—1915, 1920), каталіцкіх выданняў «Беларус» (1913—1915) і «Хрысціянская думка» (1928—1939), хрысціянска-дэмакратычнай газеты «Крыніца» (1919—1940), дзіцячых часопісаў «Заранка» (1927—1931) і «Пралеска» (1934—1939), гумарыстычных «Авадзень» (1922—1932) і «Маланка» (1926—1928).

Каб скарыстацца сэрвісам, на старонцы www.mab.lt/en/catalogues трэба перайсці па спасылцы «Old periodicals». Клікнуўшы на назву патрэбнага выдання, на новай старонцы націскайце «Visas tekstas», а як адчыніцца акенца — выбірайце патрэбныя год і нумар выдання. Калі трэба захаваць на камп’ютар шмат нумароў адразу, націскайце па спасылках правай клавішай мышы і выбірайце «Захаваць аб’ект як» — гэтак сэканоміце час.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць