Грамадства

На 256 км пашырана сетка платных аўтадарог у Беларусі

З 1 жніўня ў сістэму электроннага збору платы за праезд дадаткова ўключаны 256 кіламетраў аўтамабільных дарог Беларусі, паведамілі ў прэс-службе сістэмы BelToll. 

Адпаведныя змены зацверджаны пастановай Савета міністраў ад 23 ліпеня № 710, якая набыла моц 1 жніўня. У пералік дарог, на якіх бярэцца плата за праезд транспартных сродкаў шляхам сістэмы электроннага збору платы, дадаткова ўвайшлі ўчасткі дарог:

М-5/Е 271 Мінск — Гомель (65—130 км), М-6 Шчучын — Гродна (214—287 км), М-7/Е 28 Мінск — Ашмяны — мяжа Рэспублікі Літва («Каменны Лог») (57—148 км), Р-1 Мінск — Дзяржынск (8—35 км). 

Разам з у вядзеннем новых платных участкаў дарог 1 жніўня адкрытыя 6 новых пунктаў абслугоўвання кліентаў з кругласутачным рэжымам працы, дзе можна зарэгістравацца ў сістэме BelToll, узяць пад залог бартавое прыстасаванне і папоўніць рахунак. Новыя пункты абслугоўвання кліентаў будуць размяшчацца па наступных адрасах: ДП23 — Мінск, праспект Дзяржынскага, 132, АЗС № 2 «Юнайтэд компані»; ДП24 — Мар'іна Горка, 59-ты кіламетр аўтадарогі M-5, АЗС № 2 «Беларуснафта»; ДП25 — вёска Сычкова, аўтадарога M-5, АЗС № 29 «Беларуснафта»; ДП26 — Дзяржынск, вул. Мінская, 40, АЗС № 7 «Веста»; ДП27 — Ашмяны, аўтадарога М-7, 69-ты км, АЗС № 10 «Юнайтэд компані»; ДП28 — Шчучын, аўтадарога M-6, АЗС № 23 «Беларуснафта». 

Таксама для зручнасці карыстальнікаў BelToll існуючы пункт абслугоўвання кліентаў КП1, размешчаны ў Мінску на вуліцы Брыкета, 31, ажыццяўляе працу ў кругласутачным рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць