Грамадства2525

Асамблея НДА прапаноўвае беларусам вызначыць сімвал, які аб'яднае нацыю

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый (НДА) у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!» абвясціла пра старт праекта, прысвечанага распрацоўцы сімвала, які мог бы аб'яднаць беларусаў.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Асамблеі НДА. 

Праект рэалізуецца пры інфармацыйнай падтрымцы грамадскага агенцтва «Арт Сядзіба» і беларускай службы «Радыё Свабода». 

Як адзначаюць арганізатары праекта, сёння не існуе «магутнага і яркага адзінага знака, які б прыняла большасць беларусаў». «Гэта акалічнасць заахвоціла Асамблею НДА Беларусі, якая аб'ядноўвае больш за 300 няўрадавых дэмакратычных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў, звярнуцца да грамадства з пытаннем «Які сімвал аб'ядноўвае беларусаў?», — гаворыцца ў паведамленні. 

У межах гэтай грамадска-культурнай акцыі мастакам, дызайнерам, актывістам і проста неабыякавым беларусам прапануецца «разам прыдумаць і вызначыць сучасны наглядны сімвал, які стане знакам аб'яднання беларусаў у праяве сваёй незалежнай пазіцыі, будзе прыняты шырокімі слаямі грамадства». 

«Складаная геапалітычная сітуацыя, расійская прапаганда, масавае распаўсюджванне расійскай сімволікі — нельга прадказаць, што будзе неўзабаве з краінай і намі, — адзначаюць аўтары праекта. — Таму наглядны сімвал, які будзе аб'ядноўваць краіну і беларусаў, неабходны». 

Як паведамляецца, свае прапановы з нагоды сімвала да 31 жніўня можна адпраўляць на адрас электроннай пошты [email protected] з пазнакай «Сімвал краіны». Будзе абраны найболей прыдатны для аб'яднаўчай ролі сімвал. Яго прэзентацыя адбудзецца 8 верасня, у дзень 500-годдзя бітвы пад Оршай. 

Знак-пераможца будзе нанесены на спецыяльна вырабленыя харугвы, якія можна будзе бясплатна замовіць па пошце праз сайт symbal.by ці атрымаць у грамадскіх цэнтрах у шэрагу беларускіх гарадоў. 

Арганізатары гэтай акцыі пасля плануюць пусціць гэты знак у «самастойнае шырокае распаўсюджванне па краіне ў розных формах», каб «абраны грамадствам сімвал бліжэйшым часам стаў наяўнай праявай адзінства беларусаў у імкненні да незалежнасці і шырокай нацыянальнай свядомасці».

Каментары25

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?3

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў5

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць