Упершыню палякі перадалі нам такую колькасьць — больш за дваццаць тысяч розных дакумэнтаў.

Дакумэнты з архіву князёў Радзівілаў вярнуліся ў Беларусь. У Нацыянальным гістарычным архіве польскія й беларускія навукоўцы абмяняліся копіямі сваіх рарытэтаў. Спэцыяльнае пагадненьне пра гэта было падпісанае паўтара году таму.
Упершыню палякі перадалі нам такую колькасьць — больш за дваццаць тысяч розных дакумэнтаў. Пакуль яны на фатастужцы й чакаюць першых дасьледчыкаў. Сярод матэрыялаў радзівілаўскага фонду — копіі эканамічных крыніц 17-19 стагодзьдзяў вядомых княскіх фамілій Беларусі, вопіс маёнткаў і вёсак, якія належалі беларускай шляхце.
У сваю чаргу беларускія архівісты перадалі палякам дакумэнты па гісторыі польскага Падляшша таго самага пэрыяду. Дасьледчыкі спадзяюцца, што гэткі абмен — усяго толькі першы крок, і ўжо вядуць перамовы наконт далейшага супрацоўніцтва.
-
У Вялікай Бераставіцы знеслі ўнікальны заезны двор ХІХ стагоддзя. На сцяне з савецкіх часоў вісела шыльда «ахоўваецца законам»
-
Мінкультуры расказала пра спробы вяртання беларускіх каштоўнасцяў, страчаных падчас войнаў
-
У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце
Каментары