Культура11

У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце

Напярэдадні Вялікадня беларуская праваслаўная супольнасць капліцы святога Рыгора Перадзэ ў Варшаве зрабіла тое, што раней здавалася немагчымым: выпусціла поўны літургічны альбом «Праваслаўны Вялікдзень» на роднай мове. 

У часы, калі права на нацыянальную ідэнтычнасць даводзіцца абараняць штодня, гэты праект «Беларускага хору капліцы» становіцца сапраўдным маніфестам жывой культуры, піша Reform.news.

Альбом, які ўжо даступны на Spotify, Apple Music і YouTube, змяшчае 36 трэкаў. Гэта вынік глыбокага даследавання: музыкі не проста пераклалі тэксты, а звярнуліся да беларускіх гістарычных ірмалагіёнаў — старажытных нотных зборнікаў, каб вярнуць набажэнству яго спрадвечны нацыянальны каларыт.

Цяпер супольнасць плануе ісці далей і да 2027 года выдаць нотныя зборнікі літургій, якія будуць перададзены ў адкрыты доступ для ўсіх парафій.

Каб гэтая маштабная праца працягвалася, на платформе zrzutka.pl адкрыты збор сродкаў. Падтрымаць праект можна і асабіста: у варшаўскай капліцы на вуліцы Lelechowska 5 за ахвяраванне прапануюць памятную паштоўку з QR-кодам, які адкрывае доступ да ўсяго музычнага скарбу.

Каментары1

  • дждждж
    12.04.2026
    Тое што на мове гэта добра. Вось толькі Вялікдзень - чыста паганскае сьвята - сьвята таго што дзень стаў большым за ноч. Таму сама назва "Праваслаўны Вялікдзень" - нонсэнс, гэта як сказаць "Праваслаўны Рамадан", ці "Будыскі Вялікі Пост". А спробы ўсе паганскія сьвяты перайначыць, прысабечыць і замазаць вось гэтымі казкамі пра габрэйскага равіна-зомбі з вертыкальным узлётам, увогуле толькі агіду выклікаюць.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць