Свет2222

Пскоўскія дэсантнікі паехалі ваяваць ва Украіну пасля параду ў Мінску

Байцы адэскага батальёну міліцыі «Шторм» на Данбасе ўступілі ў бой з дэсантнікамі з Пскова. Менавіта дэсантнікі пскоўскай дывізіі бралі ўдзел у парадзе ў Менску 3 ліпеня.

Бой адбыўся ля пасёлку Георгіеўка, што пад Луганскам. «Hromadske.tv» паведамляе, што расейскія дэсантнікі напалі на два ўкраінскія блокпасты. Аднак украінскія вайскоўцы пры дапамозе артылерыі і авіяцыі адбілі атаку і пайшлі ў контрнаступ, захапілі дзве расейскія баявыя машыны дэсанту і падбілі адзін танк. У палон трапілі некалькі нападнікаў.

Жаўнеры ўкраінскага войска ў сюжэце «Hromadske.tv» дэманструюць кукарды дэсантнікаў пскоўскай дывізіі ды сцвярджаюць, што знайшлі дзённік расейскага жаўнера. «Яны былі на парадзе ў Беларусі, потым падпісалі ўсе кантракт. Яны разумеюць, што ваююць ва Украіне», — гаворыць адзін з украінскіх жаўнераў, што бараніў блокпост.

Пскоўскія дэсантнікі – гэта «зялёныя чалавечкі», што акупавалі Крым ды выцяснялі адтуль украінскае войска. У жніўні міністр абароны Расеі ўзнагародзіў дывізію ордэнам Суворава «за выкананне спецзадач у Крыме».

Каментары22

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць